-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
XIX Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцыроній»
23–24 мая ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь адбыўся XIX Міжнародны конкурс прамоўніцкага майстэрства «Цыцыроній–2019».
У конкурсе прынялі ўдзел маладыя прамоўцы з 25 ВНУ, прадстаўнікі дзесяці краін свету. Удзельнікамі конкурсу сталі пераможцы абласных, гарадскіх і вузаўскіх адборачных этапаў.
У першы дзень конкурсу адбыўся парад удзельнікаў: акрамя студэнтаў з Беларусі, Расіі і Украіны, мы ўбачылі студэнтаў з Кітая, Японіі, Індыі, Таджыкістана, Туркменістана, В’етнама і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якія вучацца ў Беларусі.
Ганаровым госцем конкурсу стаў Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, у мінулым чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату Еўропы па кіданні молата. Заслужаны майстар спорту Беларусі звярнуўся да майстроў слова з вітальнай прамовай і пажадаў удзельнікам раскрыць свае творчыя здольнасці.
У працы журы конкурсу, якое склалі выкладчыкі 10 універсітэтаў з Беларусі, Украіны, Расіі, прыняла ўдзел старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Ларыса Мікалаеўна Грыцук.
«О спорт, ты – мір!» – такі быў дэвіз XIX Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства ў гэтым годзе. Конкурс прысвечаны II Еўрапейскім гульням і здароваму ладу жыцця.
Канкурсанты выступілі з загадзя падрыхтаванай троххвіліннай прамовай. Прагучалі выступленні на розныя тэмы: спорт і мір, кіберспорт, спорт і здароўе, спорт і мараль, спорт і закон, спорт у жыцці паралімпійцаў, допінг у спорце і іншыя.
Замежныя студэнты расказалі аб традыцыях і культуры сваіх краін.
Наш універсітэт на конкурсе прадставілі Зарана Ярмалюк, студэнтка II курса філалагічнага факультэта, і Лізавета Лапыцька, студэнтка III курса факультэта замежных моў.
Зарана расказала пра тое, што жанчына ў вялікім спорце можа застацца простым, шчырым чалавекам, прыемным суразмоўцам, абаяльнай жанчынай, мудрым чалавекам. Усе гэтыя словы – пра Алімпійскую чэмпіёнку, выпускніцу нашага ўніверсітэта, Ганаровага грамадзяніна горада Брэста Юлію Несцярэнку, з якой Зарана асабіста знаёма.
Лізавета ў сваім выступленні расказала аб тым, што сярод нас жывуць дзясяткі, сотні і нават тысячы людзей, якія кожны дзень робяць учынкі, годныя залатых медалёў. Гэтых людзей мы нават не заўважаем. Хто ж яны? Гэта бацькі, якія гадуюць сваіх дзяцей. Асаблівую ўвагу Лізавета звярнула на тых бацькоў, дзеці якіх прыкаваны да каляскі. Такія бацькі займаюцца ў спартыўных залах для таго, каб ім хапала сіл насіць на руках сваіх хворых дзетак. І гэта таксама своеасаблівы спорт: «На планеце Зямля мільёны людзей з цяжкім лёсам. Ім даводзіцца кожны дзень перарабляць сябе, каб жыць, а не выжываць! Для такіх людзей спорт – жыццё, якое дае магчымасць зрабіць шчаслівымі тых, хто ім дарагі», – сцвярджае Лізавета.
У другі дзень конкурсу адбыліся парныя дэбаты. У іх удзельнічалі 12 фіналістаў.
Нашы студэнткі сталі лаўрэатамі конкурсу. Да таго ж, старшыня журы Васіль Леанідавіч Голубеў уручыў Заране Ярмалюк спецыяльны прыз.
Пасля ўзнагароджання ўдзельнікаў адбыўся святочны канцэрт у іх гонар.
Л.М. Грыцук,
старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства