XIX рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фізічнай культуры і спорту, здароўя дзяцей і моладзі»

28–29 сакавіка 2019 года ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А.С. Пушкіна на факультэце фізічнага выхавання адбылася XIX рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Праблемы фізічнай культуры і спорту, здароўя дзяцей і моладзі».

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 149 студэнтаў (26 удзельнікаў з іншых устаноў вышэйшай адукацыі), з якіх 11 – магістранты. Акрамя таго, на канферэнцыі прысутнічалі 14 выкладчыкаў, у тым ліку два з іншых УВА. Колькасць заслуханых дакладаў – 272 (пленарных – 5, секцыйных – 259, стэндавых – 8). Некаторыя студэнты выступілі з дакладамі на дзвюх секцыях.

Традыцыйнае для факультэта фізічнага выхавання мерапрыемства ў гэтым годзе сабрала прадстаўнікоў пяці рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкай вобласці, Віцебскай вобласці, Гомельскай вобласці, Гродзенскай вобласці і Мінскай вобласці. У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты з 11 УВА: Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Праца канферэнцыі прайшла па чатырох кірунках: «Тэарэтыка-метадычныя праблемы сучаснай сістэмы фізічнай культуры і спорту. Актуальныя праблемы спартыўных і рухомых гульняў і адаптыўнага спорту», «Тэарэтычныя і практычныя праблемы вучэбна-трэніровачнага працэсу і спаборніцкай дзейнасці ў розных відах спорту», «Здароўестваральныя тэхналогіі ў жыццядзейнасці студэнта», «Медыка-біялагічныя асновы рухальнай актыўнасці дзяцей і моладзі. Сучасныя праблемы тэорыі і практыкі фарміравання ЗЛЖ, ЛФК і фізічнай рэабілітацыі».

Падчас канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні ў сферы фізічнай культуры, спорту і здароўя. Большасць дакладчыкаў падалі на абмеркаванне даклады з эксперыментальнымі дадзенымі, атрыманымі ў працэсе навукова-даследчай работы ў студэнцкіх навукова-даследчых аб’яднаннях.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы пяць дакладаў, падрыхтаваныя студэнтамі і магістрантамі факультэта фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна: Паўловіч Яраслава (Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў у г. Атланта (ЗША) – веславанне акадэмічнае ў складзе «васьмёркі», прызёр Кубкаў свету 1988, 1990, 1991 і 1995 гг, шматразовая чэмпіёнка Беларусі 1988, 1989 і 1996 гг., магістрант), Кайло Сяргей (магістрант), Катовіч Юлія (магістрант), Макарэвіч Дзмітрый (магістрант), Томашук Арцём (студэнт).

Вынікам работы канферэнцыі стала ўручэнне дакладчыкам сертыфіката ўдзельніка, а таксама ўзнагароджанне дыпломам і падарункамі студэнтаў (магістрантаў) за лепшы даклад на пленарным і секцыйных пасяджэннях.

Узнагароды за лепшы даклад атрымалі:

Секцыя 1. Падсекцыя «Тэарэтыка-метадычныя праблемы сучаснай сістэмы фізічнай культуры і спорту»: Масквін Эдуард (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна), Кахнюк Вікторыя (студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна).

Падсекцыя «Актуальныя праблемы спартыўных і рухомых гульняў і адаптыўнага спорту»: Дзядзюля Кацярына (магістрант БрДУ імя А.С. Пушкіна), Кісель Максім (студэнт БНТУ).

Секцыя 2. Тэарэтычныя і практычныя праблемы вучэбна-трэніровачнага працэсу і спаборніцкай дзейнасці ў розных відах спорту. Падсекцыя : Станчук Дзяніс (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна), Абрамчук Максім (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна).

Падсекцыя : Пархуць Ілона (магістрант БрДУ імя А.С. Пушкіна), Тарасаў Павел (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна).

Секцыя 3. Здароўестваральныя тэхналогіі ў жыццядзейнасці студэнта: Рынкевіч Юрый (студэнт БрДТУ), Сілюк Юлія, Капуза Яніна (студэнткі БрДУ імя А.С. Пушкіна).

Секцыя 4. Медыка-біялагічныя асновы рухальнай актыўнасці дзяцей і моладзі. Сучасныя праблемы тэорыі і практыкі фарміравання ЗЛЖ, ЛФК і фізічнай рэабілітацыі. Падсекцыя 1: Максіменка Кацярына (студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна), Тамашук Арцём (студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна).

Падсекцыя 2: Філатава Ганна, Лістападава Тамара (студэнты БрДТУ).

У рамках канферэнцыі была падрыхтавана выстава навукова-тэхнічнай творчасці і навуковых прац студэнтаў факультэта фізічнага выхавання «Навука, творчасць, фізічная культура, спорт».

Названая канферэнцыя паслужыла добрай стартавай пляцоўкай для студэнтаў у навукова-даследчай дзейнасці. Адкрыла шырокія магчымасці для зносін і дыскусій, а таксама паспрыяла выкарыстанню найноўшых навуковых дасягненняў у практычнай дзейнасці маладога пакалення.

Факультэт фізічнага выхавання,
кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: