-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
XVI Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі
28-29 красавіка 2015 г. на базе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”» адбылася XVI Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ў рамках святкавання Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Праграма выставы была вельмі насычанай і цікавай. Экспазіцыю БрДУ імя А.С. Пушкіна склалі больш за 80 экспанатаў: 58 друкаваных і больш за 30 электронных. Сярод іх – навукова-метадычная літаратура выкладчыкаў, выдадзеная за 2013-2015 гг., праекты конкурсаў на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці «Куратар года-2014», студэнцкія праекты.
Выставу прадстаўлялі спецыялісты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыя Васільеўна Тарасюк і Наталля Анатольеўна Вайтуховіч, якія правялі квэст-гульню «Сімвал года Моладзі», арганізавалі інтэрактыўны перапынак «Беларускі фальклор у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці», прэзентавалі тэлегазету БрДУ імя А.С. Пушкіна, прысвечаную Дню перамогі (Мароз Я., Хрыстафораў У.С.), мультымедыя-праекты «Ахова сям’і, ахова дзяцінства», «Пра здаровы лад жыцця» (Капіца Л.І.).
Разам з іншымі ўстановамі адукацыі ў выставе прынялі ўдзел 46 устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Наш універсітэт заслужана атрымаў дыплом II ступені за якасную падрыхтоўку і прадстаўленне сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі.
Выказваем падзяку ўсім удзельнікам за высокі навукова-метадычны ўзровень падрыхтоўкі і сістэмнае прадстаўленне ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстанове вышэйшай адукацыі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю