-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Юбілей псіхолага-педагагічнага факультэта
Тыдзень з 16 па 21 кастрычніка 2017 года надоўга застанецца ў памяці студэнтаў псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна. У гэтыя дні адбылося святкаванне 60-годдзя факультэта, які расчыніў свае дзверы для студэнтаў яшчэ ў 1957 годзе. Факультэт віншавалі і студэнты, і педагогі, і запрошаныя госці.
Юбілейны тыдзень пачаўся з цудоўных творчых нумароў, падрыхтаваных студэнтамі факультэта. Свой уклад у атмасферу свята ўнесла яркае афармленне аўдыторый і калідораў, дзе на перапынках гучала музыка. Незвычайным чынам павіншавалі факультэт студэнты 1-га і 2-га курсаў, якія наладзілі святочныя флэш-мобы для ўсіх ахвотных. Для аматараў салодкага былі праведзены Дзень печыва і Дзень варэння. Вялікі асартымент святочных пачастункаў падняў настрой не толькі студэнтам, але і выкладчыкам.
16 кастрычніка на факультэце адбылася музычная гульня «Адгадай мелодыю», у якой змагаліся дзве каманды выкладчыкаў факультэта. 17 кастрычніка педагогі факультэта прайшлі святочны квест, дзе іх чакала дзіўная прыгода, якая не пакінула нікога абыякавым.
Як вядома, у нашым універсітэце пачаўся I тур традыцыйнага фестывалю творчасці першакурснікаў «Арт-сесія-2017». 18 кастрычніка «Арт-сесія» прайшла і на псіхолага-педагагічным факультэце. Усе яе ўдзельнікі сур’ёзна падышлі да падрыхтоўкі і паказалі годныя нумары, пераканаўча прадэманстраваўшы свой вакальны талент, танцавальныя здольнасці і акцёрскае майстэрства. Іх першая сесія прайшла на высокім узроўні. Пажадаем нашым першакурснікам, каб не толькі творчыя, але і навучальныя сесіі праходзілі ў іх на «ўра»!
У чацвер, 19 кастрычніка, адбыўся інтэлектуальны паядынак каманды студэнтаў і выкладчыкаў. З невялікім адрывам перамагла каманда педагогаў з красамоўнай назвай «Перамога». У гэты ж дзень на конкурсе талентаў «PSYCHO TALENT AWARDS» у трох розных намінацыях выступілі маладыя зорачкі псіхолага-педагагічнага факультэта. Пераможцамі ў намінацыі «Лепшы танец» сталі студэнты 22 групы Дзмітрый Туцкі і Людміла Трафімук, у намінацыі «Паэзія» лепшым аказаўся студэнт 24 групы Уладзіслаў Іванюк, ну а «Лепшым голасам факультэта» была прызнана студэнтка 11 групы Крысціна Краўчук. Спадзяёмся, што нашы зоркі ў хуткім часе будуць ззяць не толькі на небасхіле нашага факультэта. Святочным падарункам для ўсіх удзельнікаў і гасцей юбілейнага тыдня стала дыскатэка.
Пяты дзень быў адзначаны навуковай канферэнцыяй «Адукацыя XXI стагоддзя: праблемы, прыярытэты і перспектывы развіцця», сустрэчай ветэранаў факультэта, а таксама ўрачыстым сходам з нагоды юбілею і вялікім святочным канцэртам з удзелам выпускнікоў факультэта. Сярод гасцей урачыстасці былі рэктар універсітэта Г.М. Сендзер, прарэктары, дэканы ўсіх факультэтаў, старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў універсітэта Л.Б. Чэлышава, нашы паважаныя ветэраны, дырэктары школ г. Брэста (дарэчы, выпускнікі псіхолага-педагагічнага факультэта), госці з Недзяржаўнай вышэйшай педагагічнай школы ў г. Беластоку (РП) і інш. На ўрачыстым сходзе лепшыя выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта былі ўзнагароджаны кіраўніцтвам універсітэта ганаровымі граматамі. Госці свята паднеслі факультэту арыгінальныя падарункі.
Тыдзень факультэта ўрачыста і вельмі душэўна завяршыўся ў суботу мерапрыемствам «Сустрэча пакаленняў». Факультэт-імяніннік гасцінна сустракаў сваіх выпускнікоў розных гадоў. Сярод іх былі і тыя, хто скончыў ВНУ ў 1972 годзе, і тыя, хто толькі ўчора пакінуў студэнцкія аўдыторыі. За святочным тортам і кубачкам гарбаты вяліся душэўныя размовы, прыгадваліся кранальныя і смешныя гісторыі студэнцкіх гадоў. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас былых і цяперашніх выкладчыкаў псіхолага-педагагічнага факультэта.
Яркі і насычаны юбілейны тыдзень псіхолага-педагагічнага факультэта пакінуў незабыўныя ўражанні для ўсіх тых, хто прыняў у ім удзел. З Днём нараджэння, любімы наш факультэт!
Дэканат і Савет студэнцкага самакіравання
псіхолага-педагагічнага факультэта