-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Юбілейны велапрабег памяці
У нашым універсітэце сталі традыцыйнымі велапрабегі, прысвечаныя Дню Перамогі. Гэты год не стаў выключэннем. 6 мая прайшла чарговая, дзясятая па ліку, велаакцыя. Упершыню да яе далучыліся студэнты з Туркменістана.
Перад пачаткам велапрабегу са словам на дарогу да яго ўдзельнікаў звярнуўся Леў Аркадзьевіч Шытаў. Да яго слоў і віншаванняў далучыўся дэкан факультэта фізічнага выхавання і турызму Сяргей Аляксандравіч Суркоў.
Маршрут велапрабегу традыцыйна прайшоў па месцах, звязаных з пакутніцкай смерцю савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў нашага горада.
На прыпынках студэнты і выкладчыкі добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол помнікаў, усклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых.
Для нас, маладых, якія ведаюць вайну па ўроках у школе і расказах ветэранаў, было вельмі важна адчуць атмасферу ваеннага часу, яго трывог і клопатаў. У гэтым нам дапамог Леў Аркадзьевіч, які дзіцём перажыў усе жахі вайны.
Арганізатарамі мерапрыемства, як і ў мінулыя гады, сталі дацэнт кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека Анатоль Мікалаевіч Герасевіч і сакратар дэканата Алена Генадзьеўна Пархац. Выказваем шчырую падзяку ім і паважанаму Льву Аркадзьевічу Шытаву. Спадзяёмся, што традыцыя будзе мець шчаслівы працяг.
Мы памятаем: “Ніхто не забыты і нішто не забыта!”
Удзельнікі велапрабегу, студэнты 4-га курса
Ганна Шпакоўская і Дзмітрый Папіціч