-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
З’езд батанічных садоў краін СНД
19-21 верасня 2016 года, напярэдадні 25-годдзя стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску прайшоў III З’езд Савета батанічных садоў краін СНД пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук. У працы З’езда прыняў удзел начальнік Цэнтра экалогіі нашага ўніверсітэта Аляксандр Пятровіч Колбас, які выступіў з дакладам «Роля Цэнтра экалогіі Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» ў захаванні біялагічнай разнастайнасці і развіцці экалагічнай адукацыі». Дакладчык асвятліў пытанні стварэння, утрымання i выкарыстання жывых калекцый у экалагічнай адукацыі падрастаючага пакалення.
Прэзідыумам З’езда была дадзена высокая ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў Цэнтра ў апошнія гады па захаванні і развіцці батанічных калекцый, а таксама іх выкарыстанні ў адукацыйным працэсе і навуковых даследаваннях. Старшыня Савета, дырэктар Галоўнага батанічнага саду імя М.В. Цыцына Расійскай акадэміі навук Аляксандр Сяргеевіч Дзямідаў і сустаршыня Савета, акадэмік Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў адзначылі значную ролю Цэнтра ў падтрыманні біяразнастайнасці ў Брэсцкім рэгіёне і выказалі падзяку калектыву Цэнтра.
На З’ездзе прагучалі таксама даклады прадстаўнікоў найбуйнейшых батанічных садоў Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізстана, Украіны і Азербайджана. Навукоўцы расказалі аб новых распрацоўках і дасягненнях у інтрадукцыі раслін, абмяняліся думкамі па далейшых перспектыўных напрамках работы і новых сумесных праектах.
Цэнтр экалогіі