З моладдзю на роўных

У гэтым годзе ў БрДу імя А.С. Пушкіна Тыдзень моладзі і студэнцтва “Molodz.by: памятаем традыцыі, жывём сённяшнім, імкнмся ў будучае!” стартаваў з адкрытага дыялогу першага сакратара Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юрыя Сегенюка са студэнтамі. Тэма сустрэчы – “З моладдзю на роўных”. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел Аліна Якімук, якая выконвае абавязкі другога сакратара Брэсцкага гарадскога камітэта БРСМ.

Ва ўступным слове Юрый Сяргеевіч акцэнтаваў увагу прысутных на грамадзянска-патрыятычным выхаванні студэнтаў і на рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі Рэспублікі Беларусь, яе асноўных напрамках: дзяржаўнай падтрымцы моладзі ў атрыманні адукацыі, садзейнічанні ў рэалізацыі права моладзі на працу, дзяржаўнай падтрымцы маладых сем’яў і інш.

Студэнты задалі гасцям пытанні пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, праекты БРСМ, магчымасці, што адкрывае перад маладымі людзьмі трэці працоўны семестр, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы моладзевай палітыкі, патрыятычнае выхаванне ў Беларусі і інш.

У фінале адкрытага дыялогу Юрый Сегянюк параіў студэнтам быць актыўнымі і ставіць перад сабой выразныя мэты, бо гэта дазволіць быць запатрабаванымі на рынку працы і дабіцца поспеху. Актыўная моладзь – аснова незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

 

Падзяліцца: