З Новым годам!

У БрДУ імя А.С. Пушкіна цёплыя словы віншавання на адрас супрацоўнікаў і студэнтаў 30 снежня прагучалі з вуснаў рэктара Ганны Сендзер. Ганна Мікалаеўна адзначыла, што пераднавагоднія дні нясуць у сабе надзею на новыя перамогі і росквіт. Рэктар пажадала ўсім, каб новы год стаў годам новых ідэй і здзяйсненняў, а таксама моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту. Ганна Мікалаеўна ўзнагародзіла кандыдата філалагічных навук, дацэнта Людмілу Гадуйка і электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання інтэрната № 4 Георгія Дубіну граматамі за шматгадовую плённую працу на карысць універсітэта.

За перадсвяточны настрой адказвала творчасць – студэнты ўніверсітэта падрыхтавалі канцэртную праграму. Песні “Тры белыя кані”, “Сняжынка”, навагодняе папуры і іншыя падарылі гледачам станоўчыя эмоцыі.

Падзяліцца: