-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«З песняй па праву-2016» – поспех забяспечаны удзелам
1 красавіка прайшоў традыцыйны, пяты па ліку, творчы конкурс «З песняй па праву» – аўтарскі праект дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, кандыдата юрыдычных навук Сяргея Міхайлавіча Храмава. Поспех конкурсу забяспечыў удзел як ужо вопытных, так і новых студэнцкіх каманд.
Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях – «Юрысты» і «Артысты». У сувязі з гэтым выступленні студэнтаў ацэньвалі два журы. Юрыдычнае журы ўзначаліў нязменны яго старшыня – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Лосеў Уладзімір Уладзіміравіч. Другое журы, музычнае, упершыню ўзначаліла кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Іванчына Вольга Мікалаеўна.
Конкурс праходзіў у напружанай барацьбе. Вынікі ў намінацыі «Юрысты» падвёў Лосеў У.У. Яго выступленне стала па сваёй сутнасці майстар-класам па крымінальным праве для будучых юрыстаў.
Агульныя вынікі конкурсу такія:
-
Намінацыя «Артысты»:
- першае месца – каманда «ТАКіДА»,
- другое месца – каманда «Аддзел па барацьбе з арганізаваным гультайствам»,
- трэцяе месца – каманда «Хачу да Вівальдзі»,
- прыз глядацкіх сімпатый прысуджаны камандзе «Лепшыя Следчыя Дзеячы».
-
Намінацыя «Юрысты»:
- першае месца падзялілі каманды «Нас не дагоняць» і «Моцная каманда» (яны набралі роўную колькасць балаў),
- другое месца – каманда «Крымінальнае чытво»,
- трэцяе месца – каманда «3 мядзведзі».
Пакуль журы падводзіла вынікі, па-за конкурсам выступілі Крысціна Зінчук (3 курс) і Юрашэвіч Арцём (2 курс).
Конкурс адбыўся ў Дзень смеху. Таму, акрамя конкурснай праграмы, не абышлося без жартаў і розыгрышу. Высокі ўзровень і папулярнасць мерапрыемства пацвердзілі як аншлаг, так і асвятленне яго вынікаў у сродках масавай інфармацыі.
Неабходна адзначыць уклад у поспех мерапрыемства памочнікаў арганізатара конкурсу, гукарэжысёраў і фатографаў. Пасля фотарэпартаж Таццяны Кінчак быў прызнаны лепшым па выніках адкрытага галасавання ў Інтэрнэце.
С.М. Храмаў