З песняй па праву-2017

5 красавіка ў старым корпусе ўніверсітэта прайшоў VI творчы конкурс «З песняй па праву» – «дзецішча» дацэнта кафедры крымінальна-прававых дысцыплін, кандыдата юрыдычных навук Сяргея Міхайлавіча Храмава. Гэты конкурс прыцягвае студэнтаў тым, што дае ім магчымасць раскрыць свае творчыя здольнасці, павысіць свае веды і выдатна правесці час.

Па даўняй традыцыі конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: «Юрысты» і «Артысты». Удзельнікамі конкурсу сталі наступныя каманды:

  • «Юрысты»:
    • «Нас не дагоняць» (Пракаповіч Дар’я, Данілевіч Крысціна, Пракаповіч Анастасія, Завацкая Крысціна, Савіч Анастасія, Васілеўскі Андрэй – капітан), 
    • «17,3» (Буткевіч Іван, Данчанка Аляксей, Вірко Ілья, Канцэвіч Павел, Тарскі Аляксей – капітан), 
    • «Вердыкт» (Васілеўская Вольга, Юрашэвіч Арцём, Саўчук Міхаіл, Лазіцкі Аляксандр, Крац Ганна, Лойка Яніна, Давыдзенка Дзіяна – капітан), 
    • «Правазнаўцы» (Шылавец Сяргей, Валюхневіч Марыя, Зіновіч Ганна, Целеш Вадзім, Дзямідчык Кацярына – капітан), 
    • «Пяць цел» (Дубяга Крысціна, Назарук Марыя, Ерш Вікторыя, Грэчына Аліса, Ганчарэнка Мікалай – капітан); 
  • «Артысты»:
    • «Лісапетны батальён» (Бойка Вольга, Сільчанка Таццяна, Макрушына Анастасія, Валадзько Павел, Масюк Марына, Гаўрылюк Ганна, Сцепанюк Лізавета, Мароз Кацярына, Мешчанчук Уладзіслаў – капітан), 
    • «Двое ў лодцы, не лічачы Наташы» (Селяйковіч Андрэй, Валяева Наталля, Нескарадзяны Валерый – капітан).

Канкурсантаў ацэньвалі два высокакампетэнтныя журы. Музычнае журы ўзначаліла кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Іванчына Вольга Мікалаеўна. Ёй дапамагала спецыяліст па арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу юрыдычнага факультэта Лісоцкая Ірына Рыгораўна. У юрыдычнае журы ўвайшлі старшы выкладчык крымінальна-прававых дысцыплін Глухава Алеся Віктараўна і выкладчык гэтай жа кафедры Разюк Вадзім Іванавіч.

На працягу ўсяго канцэрта студэнтам-юрыстам неабходна было даць крымінальна-прававую кваліфікацыю песенным казусам, паказаным на сцэне студэнтамі-артыстамі.

Агульныя вынікі конкурсу такія:

  • У намінацыі «Юрысты»:
    • 1 месца – каманда «Вердыкт»,
    • 2 месца – каманда «Нас не дагоняць»,
    • 3 месца – каманда «Пяць цел».
  • У намінацыі «Артысты»:
    • 1 месца – каманда «Лісапетны батальён»,
    • 2 месца – каманда «Двое ў лодцы, не лічачы Наташы».

Прыз глядацкіх сімпатый заслужана дастаўся капітану «Лісапетнага батальёна» Уладзіславу Мешчанчуку, які быў у гэты вечар на вышыні.

Пакуль журы падлічвала балы, студэнтамі юрыдычнага факультэта быў дадзены невялікі канцэрт для ўсіх прысутных. Выступіў і сам аўтар і нязменны вядучы згаданага праекта Сяргей Міхайлавіч Храмаў. Ён прадставіў сваю новую песню «Брэст-1000», прысвечаную 1000-годдзю нашага горада.

Творчы конкурс «З песняй па праву» з кожным годам набірае ўсё большыя маштабы і становіцца ўсё больш папулярным сярод студэнтаў. Да новых сустрэч на конкурсе!

Крысь Паліна

Падзяліцца: