-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Закон і парадак
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна 28 красавіка адбылася сустрэча замежных студэнтаў з прадстаўнікамі абласнога ўпраўлення і аддзелаў Ленінскага і Маскоўскага раёнаў па грамадзянстве і міграцыі.
У дыялогу са студэнтамі з Туркменістана намеснік начальніка УГіМ падпалкоўнік міліцыі В.В. Равенскі акцэнтаваў увагу на найбольш актуальных для замежнікаў праблемах (патрабаванні міграцыйнага заканадаўства, магчымасці працаўладкавання, наступствы парушэнняў правапарадку і інш.) і адказаў на ўсе пытанні, якія хвалююць маладых людзей. Выступленні А.М. Пратасевіча, начальніка АГіМ Адміністрацыі Ленінскага раёна, і Д.Т. Лыганоўскага, начальніка АГіМ Адміністрацыі Маскоўскага раёна, былі прысвечаны раскрыццю ўзаемадзеяння іх падраздзяленняў з універсітэтам па пытаннях, што маюць дачыненне да замежных студэнтаў. Кіраўнікі АГіМ прывялі прыклады найбольш распаўсюджаных сярод замежных грамадзян правапарушэнняў, напомнілі пра важнасць выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, правіл унутранага распарадку для студэнтаў універсітэта і правіл пражывання ў інтэрнатах.
Госці сустрэчы звярнуліся да маладых людзей з просьбай не забываць, што яны з’яўляюцца прадстаўнікамі сваёй дзяржавы, а іх паводзіны і адносіны да вучобы сведчаць пра выхаванне, якое далі бацькі.
Вынікам даверлівай сустрэчы сталі звароты замежных студэнтаў з рознымі просьбамі і пытаннямі да прадстаўнікоў праваахоўных органаў у індывідуальным парадку.