-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Закрыццё працоўнага семестра – 2018
17 кастрычніка самыя працавітыя студэнты, кіраўніцтва ўніверсітэта і яго госці сабраліся на закрыцці трэцяга працоўнага семестра «Працоўнае лета – 2018». У гэтым годзе студатрадаўскі рух БрДУ аб’яднала больш за 700 рабят. Злёт студэнцкіх атрадаў адкрыла рэктар Ганна Сендзер.
Ганна Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу на значных датах, якія адзначаюцца сёлета: 55-годдзе студатрадаўскага руху ў Беларусі і 100-годдзе ВЛКСМ. На яе думку, усе, хто ў розныя гады быў у студатрадах і камсамоле, з’яўляюцца патрыётамі і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна выказала падзяку ўдзельнікам усіх атрадаў універсітэта за іх карысную працу на карысць Беларусі.
Ганаровы госць мерапрыемства, сакратар гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Сегянюк у сваім выступе з гонарам адзначыла, што студатрады нашага ўніверсітэта з’яўляюцца аднымі з лепшых у краіне. Яна ўручыла рэктару БрДУ Ганне Сендзер падзяку гарадскога штаба працоўных спраў камітэта ГА «БРСМ».
Таксама да герояў дня звярнуліся прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова, кіраўнік аддзела па выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Кошык і кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Галіна Займіст.
Сваімі ўражаннямі аб праведзенай працы падзяліліся самі рабяты: камандзір педагагічнага атрада «Юнацтва» Карына Зушчык і камісар сэрвіснага атрада «Пушчанка» Міхаіл Богунь. Карына расказала, што, нягледзячы на ўсе складанасці, дзясяткі ўдзячных дзіцячых вачэй і сэрцаў зараджалі энергіяй і натхнялі на новыя формы работы. Міхаіл адзначыў, што ўдзел у «Працоўным леце – 2018» навучыў знаходзіць агульную мову з незнаёмымі людзьмі і дазволіў пашырыць кола кантактаў.
Лепшыя камандзіры і камісары атрадаў, байцы і самі атрады былі ўзнагароджаны падзякамі рэктара, граматамі, дыпломамі і падзякамі штаба працоўных спраў універсітэта.
Танец «Запальвае моладзь» у выкананні педагагічнага атрада «Лідар», прэзентацыі пра мінулыя працоўныя будні і песні пра Беларусь, з якімі выступілі актывісты студэнцкага клуба, дапамаглі ўсім прысутным пранікнуцца энтузіязмам і пазітывам, якія зыходзяць ад тых, хто прыкладвае максімум намаганняў для росквіту сваёй краіны ,
Трэці працоўны семестр – 2018, як і папярэднія, даў магчымасць кожнаму студэнту раскрыць свае лідарскія якасці, сфарміраваць прафесійныя ўменні і навыкі, знайсці сяброў, адчуць патрэбнасць сваёй краіне. Энтузіязм, актыўнасць і прафесіяналізм – тры кіты, на якіх, на думку рабят, трымаецца студатрадаўскі рух. Выдатна, што цікавасць да яго расце!
Ірына Шлойда (філалагічны факультэт)