Залатыя рукаборцы

З 16 па 20 красавіка ў Мінску прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2018 па армрэстлінгу.

Армрэстлінг (ад англ. arm wrestling, arm – "рука", wrestling – "барацьба") – гэта від адзінаборстваў, "бой двух спартсменаў адзін на адзін". Два спартсмены змагаюцца стоячы за спецыяльным сталом. Локці спартсменаў упіраюцца ў падушкі. Перамагае той, хто першым дацягне руку (кісць) саперніка да падушкі. У ЗША выкарыстоўваецца таксама іншая назва "рыстрэслінг" (барацьба на кісцях).

Хоць армрэстлінг не з’яўляецца алімпійскім відам спорту, былі створаны арганізацыйныя структуры-асацыяцыі – сусветная, еўрапейская і па краінах. Армрэслінгам займаюцца аматары і прафесіяналы, прычым прафесійныя спартсмены маюць права на ўдзел у аматарскіх спаборніцтвах.

Рукаборцы выступаюць у вагавых катэгорыях, у прафесійным армрэстлінгу праходзяць паядынкі ў абсалютнай катэгорыі. Паасобку спаборнічаюць жанчыны і мужчыны. Для армрэстлінгу характэрны таксама ўзроставыя катэгорыі і змаганні для пачаткоўцаў.

Спаборніцтвы праходзяць на абедзвюх руках ці (у мерапрыемствах для прафесіяналаў або рэйтынгавых паядынках) на правай або на левай руцэ, што прадухіляе непрапарцыйнае пашырэнне мускулатуры і целаскладу. Армрэстлінг з’яўляецца спортам, які вельмі развівае мускулатуру рук. Барацьба і трэніроўкі ўключаюць кожную групу мышцаў ад галавы да шыі. Дастаткова паглядзець на спартсменаў, якія некалькі гадоў займаюцца гэтым відам спорту.

Калі армрэстлінг узнік як від спорту – пытанне складанае. Гісторык, напэўна, будзе паказваць на першы стол, без якога няма паядынкаў на руках. Сацыёлаг скажа, што барацьбу на руках мог прасоўваць разумны кіраўнік, які ў гэтым спорце знайшоў магчымасць бяскроўнага саперніцтва. Сёння мы ведаем, што ў кожным пункце свету можна знайсці доказы (у выглядзе рэльефаў, гравюр, малюнкаў) таго, што барацьба на руках – гэта спорт без межаў.

Узнікненне армрэстлінгу можна звязваць з некаторымі прафесійнымі групамі. Прыкладам могуць паслужыць маракі, якія разам праводзілі месяцы, і армрэстлінг стаў для іх свайго роду забавай. Адначасова асаблівасці маракоў парусных суднаў, сіла пляча і спіны – неабходныя для такелажных работ, дазваляюць сёння называць іх папярэднікамі гэтага віду спорту. Другая прафесійная група, уменне якой ідэальна падыходзіць для заняткаў армрэстлінгам, – гэта лесарубы. У наш час вялікай сілай рук вылучаліся таксама кавалі.

Самая вялікая перавага армрэстлінгу як віду спорту бачыцца ў тым, што гэта спорт для ўсіх без выключэння, ім могуць займацца таксама інваліды. Гэтыя спартсмены спаборнічаюць паміж сабой, але многія з іх паспяхова выступаюць у спаборніцтвах з фізічна паўнавартаснымі сапернікамі.

Але вернемся да нашых спаборніцтваў.

У спартыўнай зале УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» сабраліся студэнты-спартсмены з 28 ВНУ Беларусі.

Па выніках выматвальных сутычак студэнты нашага ўніверсітэта чатыры разы падымаліся на п’едэстал гонару:

І месца на правую руку ў вагавой катэгорыі 75 кг заняў Чумічаў Уладзіслаў, 5 курс, факультэт фізічнага выхавання;

І месца на левую руку ў вагавой катэгорыі 75 кг заняў Чумічаў Уладзіслаў, 5 курс, факультэт фізічнага выхавання;

II месца на правую руку ў вагавой катэгорыі 85 кг заняў Міхайлічэнка Яўген, студэнт спецыяльнасці “Правазнаўства” Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі нашага ўніверсітэта;

І месца на левую руку ў вагавой катэгорыі 85 кг заняў Міхайлічэнка Яўген, студэнт спецыяльнасці “Правазнаўства” Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі нашага ўніверсітэта.

Віншуем рабят і трэнера каманды Віктара Віктаравіча Лісюка, старшага выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту з такім выдатным выступленнем!!!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: