Залежнасць – вечная праблема?

11 кастрычніка 2018 года студэнты 2-га курса псіхолага-педагагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка», пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Г.М. Ткачук правялі займальную квест-гульню «Залежнасць – вечная праблема?». Мэты квеста – прафілактыка хімічных і нехімічных відаў адыкцыі сярод студэнцкай моладзі; усведамленне ступені ўплыву залежнасці на паводзіны і дзейнасць чалавека; фарміраванне ў студэнтаў адказных адносін да свайго здароўя.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 60 студэнтаў псіхолага-педагагічнага факультэта. У ходзе гульні рабяты траплялі ў жудасны і жорсткі свет залежнасцей. Студэнты, рухаючыся па гульнявых станцыях, выконвалі заданні па «выратаванні свету» за адведзены час: разгадвалі рэбусы, у якіх былі зашыфраваны розныя віды залежнасцей; развенчвалі міфы аб фарміраванні адыкцый; са звязанымі рукамі малявалі свайго «ворага», паказвалі пантаміму; выконвалі няпростыя практыкаванні, накіраваныя на ўсведамленне наступстваў адыктыўных паводзін і г. д. А на апошнім прыпынку студэнты склалі з малюнкаў выраз, якое адлюстроўвае спецыфіку мерапрыемства, – «Выхад ёсць».

Усе ўдзельнікі квеста атрымалі мора станоўчых эмоцый. Ніхто не застаўся абыякавым да праблемы адыктыўных паводзін. А галоўнае, удзельнікі квест-гульні яшчэ раз пераканаліся – нягледзячы на тое, што справіцца з залежнымі паводзінамі часам аказваецца няпростай задачай, і чым даўжэй існуе дэструктыўны цыкл, тым складаней з яго выходзіць, аднак, калі чалавек здольны адэкватна зразумець і ацаніць абстаноўку, усвядоміць усю згубнасць той ці іншай залежнасці, заўсёды можна знайсці спосаб «акрыяць», бо «Выйсце ёсць».

А. Патоцкая, студэнтка 22 групы псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: