Завочнае падарожжа ў Туркменістан

Вось і падышоў да канца Фестываль замежных студэнтаў, а студэнты факультэта замежных моў да гэтага часу ўспамінаюць завочнае падарожжа ў Туркменістан, якое прайшло ў межах Фестывалю 27 лютага.

Гледачы атрымалі шмат новай інфармацыі пра гэту цудоўную краіну падчас прэзентацыі, акунуліся ў атмасферу туркменскай паэзіі, нацешыліся гукамі калыханкі і сучасных песень, убачылі чароўныя туркменскія танцы, а таксама праверылі свае веды аб Туркменістане падчас віктарыны для гледачоў. Вельмі маляўнічы танец «Куштдэпдзі» не пакінуў абыякавых у глядзельнай зале. У завяршэнне свята ўсе ўдзельнікі праспявалі песню «Надзея», якая ва ўсіх асацыіруецца з родным домам.

Факультэт замежных моў

Падзяліцца: