Завяршыўся ўніверсітэцкі футбольны турнір сярод мужчынскіх зборных каманд факультэтаў

У перыяд з 15 па 18 мая 2017 года на футбольным полі ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Брэста» праводзіўся Кубак УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» па футболе сярод мужчынскіх зборных каманд факультэтаў універсітэта на прызы рэктара ў рамках адкрытага ўніверсітэцкага фестывалю «Старт пакаленняў» сярод навучэнскай моладзі і работнікаў вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста. Арганізатарам турніру выступіла кафедра фізічнай культуры факультэта фізічнага выхавання.

Судзейскі корпус узначальвалі: галоўны суддзя – выкладчык Шмолік С.П., галоўны сакратар – выкладчык Ягляк В.І.

18 мая ў фінале Кубка перамогу атрымала зборная каманда факультэта фізічнага выхавання. Прызёрам стала зборная каманда фізіка-матэматычнага факультэта.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: