Здадзеная кроў – выратаванае жыццё: у БрДУ праходзяць дні донара

18 і 19 красавіка ў нашым універсітэце праходзяць дні донара. Прыняць удзел у добраахвотніцкай акцыі па аказанні дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду, у БрДУ сабралася шмат жадаючых. Сярод іх і рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што стаць донарамі зможа пераважная большасць з тых, хто прыйшоў, так як работнікі і студэнты нашага ўніверсітэта вядуць здаровы лад жыцця. Цёплымі словамі падтрымкі яна настроіла ўсіх на пазітыўны лад.

Бязвыплатнае донарства – гэта добраахвотны акт, мэта якога заключаецца ў выражэнні грамадзянскай пазіцыі, а не ў атрыманні ільгот або матэрыяльных выплат. У многіх краінах свету донарства даўно стала бязвыплатным. Супрацоўнікі і навучэнцы БрДУ сваім прыкладам даказваюць: і ў нашай краіне людзі, якія здаюць кроў, разумеюць, што робяць добрую справу, дапамагаюць ратаваць жыццё хворых.

Наша ўніверсітэцкая сям’я ўпэўнена, што бязвыплатнае донарства – гэта лепшы падарунак, які чалавек можа зрабіць і атрымаць, таму што здадзеная кроў – гэта выратаванае жыццё.

Cтудклуб

Падзяліцца: