-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Жыццё па правілах здароўя
Сучаснае студэнцкае жыццё разнастайнае і насычанае, вылучаецца высокім узроўнем напружання нервовай сістэмы. Нагрузка, асабліва ў перыяд сесіі, значна павялічваецца – аж да 15-16 гадзін у суткі. Недахоп часу, занядбанне свайго здароўя, некампетэнтнасць у пытаннях культуры харчавання – усё гэта прыводзіць да неразборлівасці ў выбары харчовых прадуктаў. Таму ва ўніверсітэце быў распрацаваны праект «Жыццё па правілах здароўя», накіраваны на фарміраванне культуры здаровага харчавання ў студэнцкай моладзі. 11 кастрычніка ў 20.00 адбылося адкрыццё праекта.
Увазе гасцей мерапрыемства была прапанавана прэзентацыя пра мэты, задачы і правілы ўдзелу ў праекце. Усе ахвотныя змаглі пазнаёміцца з прынцыпамі здаровага, рацыянальнага і збалансаванага харчавання, а таксама вымераць сваю вагу, рост і індэкс масы цела – і такім чынам даведацца, ці патрэбна ім дыета і дадатковая фізічная нагрузка. Запрошаны інструктар па фітнесе расказала пра неабходныя для захавання здаровага ладу жыцця асаблівасці харчавання да і пасля трэніровак.
Удзельнікамі праекта сталі як навучэнцы, так і супрацоўнікі ўніверсітэта. Набор удзельнікаў праекта працягваецца да 17 кастрычніка.
Удзельнічаючы ў праекце, Вы не толькі навучыцеся правільна харчавацца, трымаць сябе ў тонусе і форме, змагацца з лішняй вагой, але і набудзеце новых сяброў і аднадумцаў, ярка, весела і карысна праведзяце вольны час.
Працуй над сабой разам з намі! Заходзь у сацыяльную сетку «Вконтакте»: vk.com/club129045996 – і рэгіструйся! Памятай: якім быць, вырашаць табе. Станавіся на правільны шлях разам з намі!
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба