Злёт студэнцкіх атрадаў – 2016

23 студэнцкія атрады нашага ўніверсітэта раз’ехаліся рознымі маршрутамі па Брэсцкай вобласці на месцы дыслакацый: 8 педагагічных, 1 будаўнічы, 8 сэрвісных і 8 валанцёрскіх. Больш за 620 студэнтаў, у складзе студатрадаў і індывідуальна, працавалі на карысць нашай Рэспублікі. 18 кастрычніка ва ўніверсітэце адбылося ўзнагароджанне лепшых студэнцкіх атрадаў БрДУ імя А.С. Пушкіна. Па выніках працоўнага семестра лепшымі прызнаны:

  • міжфакультэцкі педагагічны атрад «Сябры» (камандзір атрада – Кірыл Круш, камісар атрада – Дзмітрый Капылоў);
  • міжфакультэцкі педагагічны атрад «Puzzle» (камандзір атрада – Сняжана Бадунец, камісар атрада – Ілья Шляжко);
  • міжфакультэцкі педагагічны атрад «Лідар» (камандзір атрада – Яўген Скрашчук, камісар атрада – Аляксандра Ганатоўская);
  • міжфакультэцкі педагагічны атрад «Гарачыя сэрцы» (камандзір атрада – Марыя Сівякова, камісар атрада – Аляксандр Ментуз);
  • міжфакультэцкі педагагічны атрад «Прамень сонца» (камандзір атрада – Аляксандр Ментуз, камісар атрада – Марыя Сівякова);
  • студэнцкі будаўнічы атрад імя Пятра Міхайлавіча Гаўрылава (камандзір – Мірончык Крысціна, камісары – Капылоў Дзмітрый і Беленькая Паліна);
  • сэрвісны атрад «Абітурыент» (камандзір атрада – Дар’я Міхаленя);
  • сэрвісны атрад «HOSTEL+» (камандзір атрада – Таццяна Япішка);
  • сэрвісны атрад «Профі» (камандзір атрада – Яна Пракапчук);
  • валанцёрскі атрад «Дабрыня»;
  • валанцёрскі атрад «Лінгва» (камандзір атрада – Марыя Карпіевіч);
  • валанцёрскі атрад «Чароўнае дзяцінства» (камандзір – Іна Цярковіч).

Таксама былі названы лепшыя байцы атрадаў, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і каштоўнымі падарункамі. Лепшымі байцамі педагагічных атрадаў сталі:

  • студэнтка 4 курса псіхолага-педагагічнага факультэта Марыя Дубянецкая (атрад «Сябры»);
  • студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання Аляксандр Гардзяюк (атрад «Сябры»);
  • студэнтка 4 курса фізіка-матэматычнага факультэта Сняжана Бадунец (камандзір педагагічнага атрад «Puzzle»);
  • студэнт 3 курса факультэта фізічнага выхавання Ілья Шляжко (камісар атрад «Puzzle»);
  • студэнт 4 курса фізіка-матэматычнага факультэта Сяргей Андрасюк (атрад «Puzzle»);
  • студэнт 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта Дзмітрый Грэбень (атрад «Лідар»);
  • студэнтка 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта Аляксандра Ганатоўская (атрад «Лідар»);
  • студэнт 4 курса гістарычнага факультэта Яўген Арабейка (атрад «Лідар»);
  • студэнт 5 курса фізіка-матэматычнага факультэта Яўген Скрашчук (атрад «Лідар»).

Лепшымі байцамі будаўнічых атрадаў сталі:

  • студэнтка 3 курса фізіка-матэматычнага факультэта Паліна Беленькая (атрад імя Гаўрылава);
  • студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання Дзмітрый Капылоў (атрад імя Гаўрылава).

Лепшымі байцамі сэрвісных і валанцёрскіх атрадаў сталі:

  • студэнтка 4 курса гістарычнага факультэта Яна Пракапчук (атрад «Профі»);
  • студэнтка 4 курса гістарычнага факультэта Вераніка Клімовіч (атрад «Профі»);
  • студэнтка 4 курса факультэта замежных моў Дар’я Міхайленя (атрад «Абітурыент»);
  • студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання Мікіта Ярашук (атрад «Абітурыент»);
  • студэнтка курса 5 сацыяльна-педагагічнага факультэта Таццяна Япішка (атрад «HOSTEL+»);
  • студэнтка 3 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Алёна Бандарук (атрад «HOSTEL+»);
  • студэнтка 4 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта Іна Цярковіч (атрад «Чароўнае дзяцінства»).

Хочацца далучыцца да ўсіх тых цудоўных слоў, сказаных на злёце кіраўніцтвам універсітэта: прарэктарам па выхаваўчай і сацыяльнай працы Т.В. Сакаловай, прарэктарам па вучэбнай працы Я.Д. Осіпавым, прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы С.У. Клімуком. Вялікі дзякуй тым, хто прыдумаў і змог увасобіць у жыццё ідэю стварэння студэнцкіх атрадаў, бо для нас, моладзі, такая важная ваша падтрымка.

Сняжана Бадунец,
старшыня Савета студэнцкага самакіравання ўніверсітэта

Падзяліцца: