-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Фінал першага рэгіянальнага конкурсу ў сферы інфармацыйных тэхналогій «IT – мяжа»
22 красавіка 2014 года на базе БрДУ імя А.С.Пушкіна адбыўся фінал першага рэгіянальнага конкурсу ў сферы інфармацыйных тэхналогій для вучняў вучэбных устаноў Брэсцкай вобласці «IT – мяжа». Яго арганізатары – фізіка-матэматычны факультэт і ЗААА «EPAM Systems».
Конкурс праходзіў у два этапы. Першы – дыстанцыйны. Удзельнікі высылалі апісанні прац на электронны адрас аргкамітэта. З прадстаўленых прац аргкамітэт у складзе дэкана фізіка-матэматычнага факультэта А.А.Катлоўскага, дырэктара Брэсцкага філіяла «EPAM Systems» С.А.Тузіка, загадчыка кафедры прыкладной матэматыкі і тэхналогій праграмавання А.В.Матысіка, загадчыка кафедры інфарматыкі і камп’ютарных сістэм В.У.Трыгука і дацэнта кафедры прыкладной матэматыкі і тэхналогій праграмавання А.А.Казінскага адабрала для ўдзелу ў фінале 13 прац. Журы адзначыла высокі прафесійны ўзровень прадстаўленых праектаў.
Пераможцамі конкурсу сталі:
Уладзіслаў Собаль і Андрэй Шумак – вучні ДУА «Гімназія №1 г.Брэста» («Спектральны аналіз у распазнаванні музычных кампазіцый»);
Уладзімір Ганчала – вучань ДУА «СШ №6 г.Кобрына» («Праектаванне і распрацоўка мабільнага дадатку «Kobrin Guide»»);
Павел Сенчанка – ДУА «Гімназія №1 г.Брэста» («Стварэнне сучаснай мовы праграмавання для выкарыстання ў сферы навучання»).
Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы і граматы ад кампаніі «EPAM Systems». Усім удзельнікам фіналу былі ўручаны дыпломы.
Віншуем пераможцаў! Будзем спадзявацца, што згаданы конкурс стане традыцыйным і ў далейшым будзе знакавай падзеяй для вучняў Брэстчыны.
А.А.Катлоўскі,
дэкан фізіка-матэматычнага факультэта