-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Журналістыка – прафесія маладых!
22–25 красавіка 2014 года студэнты-журналісты з Брэста, Гродна, Мінска і іншых гарадоў рэспублікі, а таксама вучні сярэдніх агульнаадукацыйных і спецыяльных устаноў г.Брэста сабраліся на філалагічным факультэце для абмену вопытам, цікавымі ідэямі, сваімі адкрыццямі ў журналістыцы.
Арганізатарамі Тыдня журналістыкі выступілі кафедра журналістыкі, савет студэнцкага самакіравання філалагічнага факультэта, прафсаюзны камітэт студэнтаў нашага ўніверсітэта.
Праграма Тыдня была насычанай, уключала сустрэчу з ветэранамі Ленінскага раёна г.Брэста і прэзентацыю выдання «Урокі мужнасці і натхнення: да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», майстар-класы ад вядучых журналістаў Брэста, медыяпалігон, фотакрос, форум-тэатр, экскурсіі і многае іншае.
Удзельнікам прыйшлося працаваць цэлы дзень: здабываць навіны ў фармаце татальнай журналістыкі за абмежаваны час; прайсці паў-Брэста ў пошуках цікавага кадра пра горад, людзей, універсітэт; сыграць не адну ролю на форум-тэатры; спасцігаць вопыт і веды прафесіяналаў на майстар-класах...
Аднак з усімі гэтымі выпрабаваннямі яны справіліся, увесь дынамічны старт быў зададзены ўжо ў першы дзень. А на сустрэчы з ветэранамі вайны і працы кожны з удзельнікаў Тыдня зноў упэўніўся, што свет пакараецца толькі людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Форум у чарговы раз прадэманстраваў, што журналістыка – прафесія маладых! Творчыя, мабільныя, актыўныя, удзельнікі Тыдня зрабілі яго яркай падзеяй у жыцці факультэта, універсітэта, горада.
Кафедра журналістыкі