Адукацыйны кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у Туркменістане

23–26 красавіка ў г.Ашхабадзе (Туркменістан) адбыўся  адукацыйны кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прыняў удзел і наш універсітэт, які прадстаўлялі загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства В.Б.Пераход і дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі А.І.Мірская.

Праграма знаходжання беларускай дэлегацыі ў Туркменістане была вельмі насычанай. У прыватнасці, адбыўся прыём у Міністэрстве адукацыі Туркменістана. Абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі паміж нашымі краінамі. Праведзены двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі вышэйшых навучальных устаноў і студэнтамі Туркменістана. Туркменскі бок выразіў задавальненне якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў у беларускіх ВНУ, а таксама паведаміў аб сваіх планах па развіцці вышэйшай адукацыі ў Туркменістане. 

Асноўнае мерапрыемства – адукацыйны кірмаш вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь – праходзіла ў Туркменскім дзяржаўным Інстытуце транспарту і сувязі. 

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта правялі сур’ёзную рэкламна-інфармацыйную працу па прэзентацыі БрДУ імя А.С.Пушкіна сярод вучняў туркменскіх школ, выпускнікоў мінулых гадоў, настаўнікаў, бацькоў, студэнтаў, супрацоўнікаў, іншых зацікаўленых асоб – усіх, хто прыйшоў на выставу. Падчас рэкламных акцый адбыліся гутаркі і кансультацыі з патэнцыяльнымі туркменскімі абітурыентамі, іх бацькамі і настаўнікамі. Вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў выставы карыстаўся рэкламны відэаролік пра жыццё замежных студэнтаў нашага ўніверсітэта, переведзены на туркменскую мову.

Знаходжанне беларускай дэлегацыі асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі Туркменістана. Станоўчыя вынікі  кірмаша ў гэтым годзе і ў перспектыве бачацца ў тым, што жыхары Туркменістана атрымалі інфармацыю пра беларускія ВНУ, іх адукацыйныя паслугі.

В.Б. Пераход,

заг. кафедры агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: