Новым рэктарам БрДУ імя А.С.Пушкіна стала Г.М.Сендзер

3 мая 2014 года адбылося прадстаўленне калектыву ўніверсітэта новага рэктара – Г.М.Сендзер. Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь С.А.Маскевіч, першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама М.І.Юхімук адзначылі значныя поспехі ўніверсітэта ў навукова-даследчай, вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці, падзякавалі  былому рэктару М.Э.Часноўскаму за вялікі асабісты ўклад у развіццё навучальнай установы і рэгіёна.

С.А.Маскевіч і М.І.Юхімук выказалі самыя добрыя пажаданні ў адрас Г.М.Сендзер і абяцалі ёй падтрымку Міністэрства адукацыі і аблвыканкама ў рэалізацыі шэрагу важных для ўніверсітэта праектаў.

Прэс-служба ўніверсітэта

Падзяліцца: