-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
X міжнародная выстава-кірмаш “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця – 2014”
З 18 па 20 верасня 2014 года наш універсітэт прымаў удзел у X міжнароднай выставе-кірмашы “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця – 2014”, якая праходзіла ў г. Брэсце.
На выставе былі прадстаўлены больш за 100 тэматычных матэрыялаў выкладчыкаў і спецыялістаў нашага ўніверсітэта.
На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу наведвальнікаў кансультавалі педагогі-псіхолагі і сацыяльныя педагогі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю.
Наведвальнікі выставы змаглі выпрабаваць методыку біяімпедансаметрычнага абследавання (вымярэнне вагі, вызначэнне мышачнай і касцявой масы, утрыманне тлушчу і вады ў арганізме), якую праводзіла навуковая група кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека ў складзе Я.У.Цітарэнкі, Т.А.Гмір, А.Г.Пархац і студэнты факультэта фізічнага выхавання пад кіраўніцтвам дацэнта А.М.Герасевіча. За перыяд працы выставы-кірмашу абследаванне прайшлі больш за 300 чалавек.
Загадчык кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту, дацэнт, кандыдат педагагічных навук А.В.Шароў прадставіў функцыянальны прыбор “Алімп-2”.
“Захаваем зямлю чыстай!” – пад такой назвай прайшла экалагічная акцыя, накіраваная на прыцягненне ўвагі наведвальнікаў выставы да праблем аховы навакольнага асяроддзя, на фарміраванне экалагічнай культуры асобы. Арганізатары акцыі – студэнты-валанцёры геаграфічнага факультэта – заклікалі беражліва ставіцца да прыроды.
Арганізатары выставы-кірмашу высока ацанілі працу студэнтаў-валанцёраў псіхолага-педагагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.
Студэнты нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам спецыялістаў студэнцкага клуба выканалі песенныя і танцавальныя нумары ў канцэртнай праграме адкрыцця выставы-кірмашу.
Універсітэт быў адзначаны дыпломам за плённую працу ў справе фарміравання здаровага ладу жыцця насельніцтва.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю выказвае падзяку ўсім удзельнікам і арганізатарам выставы.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба