-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Заняткі Рэсурснага цэнтра Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава па гісторыі
27 верасня 2014 года на гістарычным факультэце аднавіліся заняткі Рэсурснага цэнтра Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава па гісторыі. На заняткі сабраліся больш за 30 хлопцаў і дзяўчат са школ, гімназій, ліцэяў г.Брэста і Брэсцкай вобласці.
З прывітальным словам выступіла дэкан гістарычнага факультэта кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Н.П.Галімава, якая пазнаёміла вучняў з факультэтам, прэзентацыяй новых спецыяльнасцей «Гісторыя (паліталогія)», «Гісторыя (археалогія)».
Наталля Пятроўна ў сваім дакладзе расказала дзецям пра спецыфіку навучання на гістарычным факультэце, пра вытворчыя практыкі. З цікавасцю хлопцы і дзяўчаты паглядзелі відэафільм пра археалагічныя раскопкі Косаўскага замка. З даклада вучні даведаліся аб цікавым жыцці студэнтаў гістфака пасля заняткаў, пазнаёміліся з відэафільмам «Беларускія вячоркі на гістарычным факультэце».
З лекцыяй на тэму «Старажытнае грамадства Беларусі» выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі У.В.Здановіч.
Рэсурсны цэнтр будзе праводзіць свае заняткі штотыдзень, па суботах. Па пытаннях працы Рэсурснага цэнтра звяртацца да намесніка дэкана гістарычнага факультэта Алены Аляксееўны Бурык.
Гістарычны факультэт