Абласны выязны семінар «Ідэалагічная і выхаваўчая праца са студэнтамі ўніверсітэта: сучасныя патрабаванні, падыходы да яе арганізацыі»

16-17 кастрычніка 2014 года адбыўся Абласны выязны семінар «Ідэалагічная і выхаваўчая праца са студэнтамі ўніверсітэта: сучасныя патрабаванні, падыходы да яе арганізацыі», арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю і галоўным упраўленнем ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. Семінар сабраў больш за 30 спецыялістаў чатырох універсітэтаў вобласці, якія займаюцца ідэалагічнай і выхаваўчай працай са студэнцкай моладдзю.

Арганізатарам семінара важна было стварыць пляцоўку для эфектыўнага ўзаемадзеяння і прадуктыўнага дыялогу спецыялістаў, сумесна вызначыць аптымальныя шляхі ўдасканалення працы ўнутры працоўнага калектыву і са студэнцкімі актывамі розных катэгорый, выбудаваць мадэлі супрацоўніцтва структурных падраздзяленняў унутры вышэйшай школы ў галіне выхавання.

На пленарным пасяджэнні І.С. Замарозная, кіраўнік аддзела па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, звярнула ўвагу ўдзельнікаў на актуальнасць заяўленай праблематыкі семінара, заклікала ўсіх прымаць актыўны ўдзел у абмеркаванні, дзяліцца вопытам. Пра асаблівасці, выніковасць узаемадзеяння педработнікаў і розных структур унутры ўніверсітэтаў расказалі кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю БрДУ імя А.С. Пушкіна Т.М. Кошык і кіраўнік упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю БрДТУ В.С. Місіюк.

Цікавай і плённай атрымалася трэнінгавая частка семінара – інтэрактыўная вяртушка, якую падрыхтавалі педагог сацыяльны і педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы з моладдзю БрДУ імя А.С. Пушкіна Н.А. Крывіцкая і Н.С. Ануфрыкава.

Асаблівы зарад пазітыву і добрага настрою ўсе атрымалі падчас экскурсіі – завяршэння семінара. Намеснік дэкана па выхаваўчай працы гістарычнага факультэта А.Ю. Бодак раскрыў для многіх невядомыя старонкі гісторыі горада і Брэсцкай крэпасці.

Аддзел выхаваўчай працы

Падзяліцца: