-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Клуб «Дыялог культур» і Дзень незалежнасці Туркменістана
28 кастрычніка ў межах працы клуба «Дыялог культур» было арганізавана свята «Туркменістан – мая Айчына!» да Дня незалежнасці Туркменіі. Клуб «Дыялог культур» аб'яднаў студэнтаў розных факультэтаў і курсаў, розных нацыянальнасцей. Сярод удзельнікаў клуба найбольшая колькасць прадстаўнікоў Туркменістана. Стварэнне такога клуба, як «Дыялог культур» на базе нашага ўніверсітэта, не з'яўляецца выпадковым, бо ўніверсітэцкае асяроддзе сёння запоўненае студэнтамі, магістрантамі з розных краін Азіі і Еўропы (навучаецца ў нас таксама прадстаўніца ЗША). Акрамя таго, у геапалітычным дачыненні Брэст размешчаны на скрыжаванні розных культур, у ім пражываюць прадстаўнікі розных народаў як носьбіты сваёй культуры.
Клуб «Дыялог культур» запрасіў на свята ўсіх жадаючых. Адкрываючы свята, кіраўнік клуба дацэнт З.С. Ляўчук адзначыла, што ў сучасным свеце веданне культуры іншых народаў узбагачае духоўны свет чалавека, дапамагае яму хутчэй інтэграваць у соцыум.
Вечар пачаўся з прагляду фільма «Welcome to Turkmenistan!», які перанёс удзельнікаў і гасцей у прыгожую краіну Туркменію. На вечары прагучалі вершы вядомага паэта Мактумкулы «Будучыня Туркменіі», прачытаныя на туркменскай і рускай мове.
У праграме вечара былі прадстаўлены яркія прэзентацыі: «Ад гісторыі да сучаснасці», «Туркменістан культурны», падрыхтаваныя студэнтамі геаграфічнага факультэта Пірджанавай Гульшат і Таіравай Джэрэн. Студэнтка гэтага ж факультэта Атаханава Мерджэн пакарыла ўсіх цудоўным выкананнем туркменскага нацыянальнага танца.
Студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Худайбердыеў Максат паказаў прэзентацыю «Туркменістан спартыўны». Культываванне спорту ў Туркменіі паднята на высокі дзяржаўны ўзровень, а асаблівасцю спартыўнага жыцця краіны з'яўляюцца конныя скокі. Дарэчы, ахалтэкінскі конь з'яўляецца брэндам Туркменіі, нідзе ў свеце няма падобных коней.
Для гасцей была праведзена віктарына «Туркменістан далёкі і блізкі», мэтай якой было выявіць не толькі веданне гісторыі і культуры Туркменіі беларускімі студэнтамі, але і валоданне туркменскай мовай. Аказалася, што не выпадкова ўжо пяты год ва ўніверсітэце вучацца прадстаўнікі туркменскага народа. Так, сярод беларускіх студэнтаў-філолагаў ёсць тыя, якія могуць размаўляць па-туркменску, менавіта яны і атрымалі туркменскія сувеніры.
Сярод гасцей свята былі выкладчыкі ўніверсітэта, студэнты, навучэнцы гандлёвага каледжа. Ад імя гасцей павіншавалі навучэнцаў з Днём незалежнасці Туркменістана дацэнт кафедры рускага мовазнаўства Л.А. Гадуйка і спецыяліст прафкама студэнтаў Марына Праскурава. Л. Гадуйка адзначыла, што незалежнасць краіны – гэта вялікі здабытак народа, якім трэба ганарыцца і што трэба берагчы.
Прысутнічаючы на вечары, мы дакрануліся да іншай культуры, адрознай ад нашай, аднак вельмі цікавай і непаўторнай.
Клуб «Дыялог культур»