-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Кубак «Што? Дзе? Калі?»
12 і 13 лістапада ў нашым універсітэце адбыліся гульні Кубка «Што? Дзе? Калі?». Як і павінна быць, першымі прынялі выклік першакурснікі, пачаўшы інтэлектуальныя баталіі 12 лістапада. Гульня выдалася захапляльнай і відовішчнай. Эмоцыі білі праз край, усе шчыра радаваліся кожнаму правільнаму адказу.
У гэтай бескампраміснай барацьбе перамогу атрымала каманда Гістарычнага факультэта. Варта адзначыць, што апошні раз такога поспеху гісторыкі-першакурснікі дамагаліся ў лістападзе далёкага 2009 года, калі толькі зараджалася легендарная каманда «Муха-Міхальскі». Срэбра заваявалі прадстаўнікі Юрыдычнага факультэта, а вось тых, каму дастанецца бронза, прыйшлося вызначаць з дапамогай дадатковых паказчыкаў. Тут поспех ўсміхнуўся Фізіка-матэматычнаму факультэту.
Поўныя вынікі такія:
- Кексікі з апраметнай (Гістарычны ф-т) - 16 з 30 пытанняў
- Першы помснік (Юрыдычны ф-т) - 13
- Проста Геніі (Фізіка-матэматычны ф-т) - 11 / рэйтынг 64
- 5 + 1 (Юрыдычны ф-т) - 11/59
- Проста Г (Геаграфічны ф-т) - 11/55
- Вандэрвімен (Ф-т замежных моў) - 9
- Космас (Юрыдычны ф-т) - 8
- Прынцэса-пупырышка (Сацыяльна-педагагічны) - 7
- Уздзеянне (Юрыдычны ф-т) - 6
- Выхавальніцы (Сацыяльна-педагагічны ф-т) - 5
13 лістапада эстафету прынялі старэйшыя таварышы – зборныя факультэтаў. Дапамогу пры складанні пытанняў аказалі знакаміты брэсцкі гулец Валерый Святаслававіч Глінка, які вылучаўся ў тэлевізійнай «Сваёй гульні», і выдатны дзіцячы трэнер з Кобрына Лагвіновіч Якаў Якаўлевіч, выхаванцы якога неаднаразова заяўлялі пра сябе ў складзе каманд нашага Універсітэта. Гэтая гульня нікога не пакінула раўнадушным! Нават тыя каманды, якім не ўдалося паказаць высокія вынікі, не выглядалі расчараванымі. Вікторыю атрымалі леташнія трыумфатары Кубка першакурснікаў – прадстаўнікі Фізіка-матэматычнага факультэта. А вось у вылучэнні ўладальнікаў срэбра зноў паўтарылася леташняя сітуацыя: гісторыкі з «Архаіка» і юрысты з «Інтэлектуальнага крэматорыя» набралі аднолькавую колькасць балаў. На гэты раз свята ладзілася на вуліцы музы Кліо – дадатковыя паказчыкі схілілі шалі на карысць «Архаіка». Канчатковыя вынікі наступныя:
- Жырык (Фізіка-матэматычны ф-т) - 19
- Архаіка (Гістарычны ф-т) - 18/134
- Інтэлектуальны крэматорый (Юрыдычны ф-т) - 18/126
- Барбарыскі (Фізіка-матэматычны ф-т) - 15
- Легіён Спартака (Гістарычны ф-т) - 13
- Аляксандр Пісталетаў (Гістарычны ф-т) - 10/72
- Алькаіда (Гістарычны ф-т) - 10/62
- ТРОПС (Факультэт фізвыхавання) - 8/48
- Першы помснік (Юрыдычны ф-т) - 8/45
- Прававеды (Юрыдычны ф-т) - 8/43
- Вандэрвімен (Факультэт замежных моў) - 7/49
- ВГБ (Сацыяльна-педагагічны факультэт) 7/37
- Oldspice (Факультэт замежных моў) - 6
Сардэчна віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў з гэтым Святам Інтэлекту!
Багдан Кучык,
старшыня гульнёвага журы
клуба інтэлектуальных гульняў студэнцкага клуба