-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
А.Р. Лукашэнка: Адукацыя – гэта наш пропуск у будучыню
У 2014 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка святкуе 100-гадовы юбілей. Да гэтай знамянальнай даты была прымеркавана сустрэча супрацоўнікаў і студэнтаў вядучай педагагічнай ВНУ краіны з А.Р. Лукашэнкам 21 лістапада 2014 года. Сучасныя тэхналогіі дазволілі стаць анлайн-удзельнікамі сустрэчы ўсім ВНУ Беларусі, у тым ліку і нашаму ўніверсітэту.
Для сустрэчы з супрацоўнікамі і студэнтамі быў выбраны фармат семінара, які, як вядома, мяркуе парытэтны ўдзел бакоў. Вядучы семінара – Кіраўнік дзяржавы – у сваім уступным слове выразна вызначыў праблемнае поле семінара, заклікаў аўдыторыю да таго, каб «сённяшняя сустрэча стала сур'ёзнай удумлівай размовай, дзе кожны можа падзяліцца сваімі думкамі, сумненнямі і прапановамі».
А.Р. Лукашэнка выказаў сваё меркаванне па ключавых пытаннях адукацыі. Так, на яго думку, школа, даючы веды вучням, перш за ўсё павінна вучыць іх думаць, а яшчэ і выхоўваць, фарміраваць каштоўнасны патэнцыял, які будзе развіты ў вышэйшай школе. Для гэтага вельмі неабходна падымаць прэстыж настаўнікаў, прэстыж самой прафесіі. І, як справядліва заўважыў Прэзідэнт, не заробак з'яўляецца галоўным фактарам у вырашэнні гэтага пытання, а перш за ўсё змена прыярытэтаў грамадскай свядомасці.
А.Р. Лукашэнка акрэсліў сваю пазіцыю адносна скарачэння працэсу навучання, павышэння ў ім ролі практыкі, якасці адукацыйных паслуг. Прэзідэнт недвухсэнсоўна матываваў неабходнасць павелічэння практычнай складальнай адукацыйнага працэсу: менавіта праз практыку будучы спецыяліст спасцігае правільнасць ці няправільнасць зробленага выбару.
Адказваючы на пытанні і каментарыі прысутных, Прэзідэнт не пагадзіўся са сцвярджэннем аднаго з удзельнікаў пра тое, што 4 гадоў вучобы ў ВНУ недастаткова для набыцця неабходных практычных навыкаў працы з абсталяваннем па фізіцы, хіміі і г.д. Кіраўнік дзяржавы слушна заўважыў, што за 4 гады неабходны для выкладання ў школе аб'ём такіх навыкаў аб'ектыўна фарміруецца, але калі студэнт хоча стаць выкладчыкам ВНУ, то ён павінен актыўна самаўдасканальвацца. І выпрацоўка ў вучня, студэнта патрэбы ў самаўдасканаленні – гэта таксама адна са стратэгічных задач сучаснай адукацыі.
Нягледзячы на тое, што семінар доўжыўся каля трох гадзін, выдатны прамоўца А.Р. Лукашэнка здолеў захапіць аўдыторыю. На рэтраспекцыі (у тым ліку і гумарыстычнага характару), якія час ад часу з'яўляліся ў выступленні Прэзідэнта, удзельнікі канферэнцыі рэагавалі жыва. Адэкватна аўдыторыя ўспрыняла і параду Кіраўніка дзяржавы моладзі: «Заўсёды ў жыцці – гэта мая вам парада – трэба навучыцца знаходзіць пазітыўнае».
З галоўным тэзісам Прэзідэнта пра неабходнасць «глыбокіх ведаў, правільных арыенціраў у жыцці, моцнага маральнага стрыжня» пагадзіліся ўсе ўдзельнікі форуму, таму што без гэтых ключавых паняццяў няма адукацыі. А значыць – няма будучыні.
Анастасія Петрык,
філалагічны факультэт