-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Міжнародны дзень роднай мовы ва ўніверсітэце
20 лютага 2015 года ва ўніверсітэце традыцыйна адбыўся інтэрактыўны перапынак "Размаўляй па-беларуску" у рамках тыдня, прысвечанага святкаванню Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарамі свята выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкі клуб. У шэрагу мерапрыемстваў прынялі ўдзел студэнты амаль усіх факультэтаў. Распачаўся ён з прывітання ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў выразным чытаннем верша У. Дубоўкі «Родная мова» студэнткай 2 курса філалагічнага факультэта Цюшкевіч Кацярынай.
Падчас перапынку дзяўчаты ў беларускіх строях (студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта – Клеўцэвiч I.C., Калеснiк М.I., Мiнуцкая Ю.Р., Драгун А.А., Цюшкевіч К.В.) прапаноўвалі выканаць наступныя заданні: «Апрані ляльку» і «Накармі ляльку», выбраўшы правільную назву адзення або стравы. Удзельнікам патрэбна было выбраць між словамі-«самазванцамі» правільныя словы, дапоўніць афарызм. Асаблiвую цiкавасць у студэнтаў выклiкала заданне «Хто ёсць хто?», дзе студэнты па апісанні адгадвалi вядомых беларускіх дзеячаў, пісьменнікаў i iншых асоб. Таксама усе жадаючыя маглі папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, адгадаць беларускія загадкі, прачытаць хуткамоўкі, выразна прачытаць вершы на беларускай мове.
У фае вучэбнага корпуса №1 увесь дзень дэманстраваліся фільмы і гучалі песні на беларускай мове.
Усе мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў моладзi павагi і любові да роднага слова, развіцце цікавасці да беларускай гісторыі, традицый, культуры.
Студэнцкi клуб,
аддзел выхаваўчай работы з моладдзю