-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дзень донара ва ўніверсітэце
24 лютага 2015 года ва ўніверсітэце прайшоў другі ў гэтым навучальным годзе Дзень донара, у якім прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, а таксама студэнты-валанцёры сацыяльна-педагагічнага факультэта (Цярковіч І.А., Кавалевіч А.С., Саўко І.А.). Першы ж Дзень донара ва ўніверсітэце праходзіў 10 кастрычніка 2014 года, у ім актыўны ўдзел прымалі студэнты-валанцёры біялагічнага факультэта (Мазурава Д.С., Мельнік А.А.); сацыяльна-педагагічнага факультэта (Цярковіч І.А., Кавалевіч А.С.); псіхолага-педагагічнага факультэта (Дзяцук А.М., Шурко М.А.).
Часовы пункт забору крыві быў арганізаваны ў адным з навучальных карпусоў універсітэта – у спартыўным комплексе (пункт аховы здароўя № 2, працэдурны кабінет № 217). Прыём крыві ажыццяўляўся з 9.00 да 13.00.
Паводле дадзеных Дзяржаўнай установы «Брэсцкая абласная станцыя пералівання крыві», донарам мог стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, асобы, якія зарэгістраваны не менш за 6 месяцаў у Брэсце, Жабінцы, Маларыце, Камянцы і гэтых раёнах, ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў і не маюць часавых і абсалютных супрацьпаказанняў да здачы крыві.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел арганізацыі аховы здароўя дзякуюць усім працаўнікам і студэнтам (а іх было 29 чалавек), хто прыняў удзел у добраахвотнай акцыі.
ДАЦЬ ІНШЫМ ЗДАРОВУЮ КРОЎ МОГУЦЬ ТОЛЬКІ ТЫЯ ЛЮДЗІ,
ЯКІЯ НАДАЮЦЬ НАЛЕЖНУЮ ЎВАГУ СВАЙМУ ЗДАРОЎЮ
І НЕ МАЮЦЬ ЗАЛЕЖНАСЦЕЙ!
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
аддзел арганізацыі аховы здароўя