-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Вучуся красамоўству»
10 сакавіка ў культурна-асветніцкім цэнтры імя У.А. Калесніка прайшло чарговае мерапрыемства з праграмы Фестывалю замежных студэнтаў – універсітэцкі конкурс прамоўніцкага майстэрства «Вучуся красамоўству-2015». У ім прынялі ўдзел 22 студэнты-інафоны з факультэтаў філалагічнага, замежных моў, псіхолага-педагагічнага, юрыдычнага, біялагічнага, геаграфічнага і фізіка-матэматычнага (Феліцыя Арнольд, слухачка ФДП, прапанавала сваё паведамленне пра жыццё моладзі ў ЗША па-за конкурсам).
Арганізатары, выкладчыкі кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, падрыхтавалі цікавую і насычаную конкурсную праграму, якую прымеркавалі да Года моладзі. Першы этап – публічнае выступленне на тэму «Ці лёгка быць маладым». Прагучалі разважанні пра «плюсы» і «мінусы» гэтага перыяду жыцця чалавека, пра праблемы, з якімі сутыкаецца сучасная моладзь і якія даводзіцца ёй пераадольваць. Рабяты прапанавалі некаторыя шляхі, якімі можна вырашаць або ўжо вырашаюцца гэтыя праблемы, у тым ліку прагучалі прыклады з асабістага вопыту канкурсантаў, з жыцця іншых людзей, якія прыцягнулі ўвагу студэнтаў, сталі для іх у чымсьці прыкладам для пераймання.
Другі этап конкурсу – «Думкі ўслых» – складаўся з двух заданняў у рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання. У міні-дыялогу «Мяне хвалюе ...» кожны канкурсант задаў адно пытанне на хвалюючую яго тэму свайму саперніку і, у сваю чаргу, адказаў на яго пытанне. У заданні «Мінімум слоў – максімум думкі» студэнты агучылі свае, максімальна блізкія па сэнсу да арыгінала, варыянты заканчэння выказвання вядомага чалавека.
Таксама ўсім прысутным студэнцкі клуб універсітэта прапанаваў невялікую канцэртную праграму.
У выніку напружанай (і гэта не проста метафара) барацьбы прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
І месца: Нурыева Гульшат, студэнтка 2-га курса факультэта замежных моў, і Аннабердыева Шырын, студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта;
ІІ месца: Чарыева Джэнет, студэнтка 2-га курса юрыдычнага факультэта;
ІІІ месца: Юсупаў Цімур і Мацякубаў Нурбек, абодва студэнты 2-га курса факультэта замежных моў.
Віншуем пераможцаў!
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства