Дзелавая гульня «У пошуках адказу»

У межах Фестывалю замежных студэнтаў 9 сакавіка 2015 года прайшла дзелавая гульня «У пошуках адказу», арганізаваная метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю. Удзельнікамі гульні сталі члены старастата замежных навучэнцаў.

Мэтай гэтага мерапрыемства было стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання студэнцкага самакіравання замежных навучэнцаў. Падчас гульні студэнты змаглі актуалізаваць свае ўяўленні пра змест працы старастата. У дзелавой абстаноўцы былі выяўлены цяжкасці ў працэсе навучання і арганізацыі быту. Каманда лідараў актыўна і творча прапрацавала варыянты вырашэння выяўленых праблем.

Удзельнікі адзначылі эфектыўнасць згаданага мерапрыемства і пажадалі далейшага супрацоўніцтва.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: