Сустрэча Міністра адукацыі са студэнцкім прафактывам

12 сакавіка адбылася сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А. Жураўкова са студэнцкім прафсаюзным актывам устаноў вышэйшай адукацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў з 18 ВНУ краіны, у тым ліку і старшыня прафкама студэнтаў нашага ўніверсітэта Р.В. Чуль.

На адкрыцці сустрэчы да ўдзельнікаў звярнуліся Міністр адукацыі М.А. Жураўкоў і старшыня Беларускага прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі А.А. Бойка.

Падчас сустрэчы прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый змаглі задаць пытанні, што закранаюць актуальныя праблемы студэнцтва.

У абвешчаным на сустрэчы рэйтынгу па ахопе сацыяльнымі стыпендыямі і арганізацыі стыпендыяльнага забеспячэння Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна займае 3-е месца (набраўшы адпаведна 20 і 53 балы) сярод усіх вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Апярэджваюць наш універсітэт толькі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы і Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога.

Падзяліцца: