Стан і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці

18 сакавіка 2015 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася ўніверсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Стан і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці» ў межах міжнароднага праекта «Стварэнне трансгранічнай платформы «Бізнестранс» для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі з мэтай устанаўлення больш цесных узаемаадносін», які рэалізуецца сумесна з Вышэйшай дзяржаўнай школай імя Папы Яна Паўла II (Рэспубліка Польшча, г. Бяла-Падляска). Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.

У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты юрыдычнага, геаграфічнага, псіхолага-педагагічнага, фізіка-матэматычнага, біялагічнага, гістарычнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў. У дакладах былі закрануты асноўныя праблемы і перспектывы развіцця прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці на трансгранічных тэрыторыях. Абмяркоўвалася сістэма падтрымкі прадпрымальніцтва ў Брэсцкай вобласці, а таксама роля грамадскіх арганізацый прадпрымальнікаў.

Кожнаму дакладчыку канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве.

Дзякуй за ўдзел!

Аргкамітэт

Падзяліцца: