-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Дыялог з мэрам: сучаснасць і будучыня горада з першых вуснаў
Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, 24 сакавіка сустрэўся са студэнтамі і работнікамі ўніверсітэта.
Аляксандр Сцяпанавіч пачаў размову з кароткага аповеда пра сваю прафесійную біяграфію: скончыў ваеннае вучылішча, у 31 год атрымаў воінскае званне «падпалкоўнік», выкладаў курс ваеннай гісторыі ў Самарскім дзяржаўным аэракасмічным універсітэце імя акадэміка С.П. Каралёва, пасля звальнення з арміі знаходзіцца на дзяржаўнай службе.
Расказваючы пра свае планы па развіцці горада, мэр падкрэсліў дзве асноўныя задачы:
1) захаваць усё лепшае, што было назапашана раней: непаўторнае аблічча горада, традыцыі берасцейцаў, намечаныя канцэптуальныя рашэнні рэканструкцыі некаторых гарадскіх аб’ектаў; 2) прыўнесці ў горад пазітыўныя новаўвядзенні, якія забяспечаць Брэсту асаблівую прывабнасць для гараджан і гасцей горада, стануць візітнай карткай горада над Бугам. Аляксандр Сцяпанавіч адкрыў прысутным сакрэт «чыноўніцкага шчасця» – зрабіць што-небудзь асабліва каштоўнае, арыгінальнае, радаснае для людзей, чым можна было б заўсёды ганарыцца. Сярод такіх спраў – залачэнне купалоў Свята-Васкрасенскага сабора ў Брэсце, планы новых архітэктурных рашэнняў на вуліцах горада, перспектыўныя праекты добраўпарадкавання Брэсцкай крэпасці, ідэя ўстаноўкі скарбонак грашовых сродкаў для бяздомных жывёл і многія іншыя.
Эмацыянальнае выступленне мэра нікога не пакінула раўнадушным, а шквал пытанняў пасля яго паказаў шчырую зацікаўленасць студэнтаў жыццём горада.
Студэнты задавалі пытанні пра ролю адукацыі ў жыцці мэра, пра будаўніцтва канцэртнай залы ў горадзе, перайменаванне вуліц, удасканаленне праграмы гарадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў, пра перспектыўныя спецыяльнасці у Брэсце і рэгіёне. На ўсе пытанні ўдзельнікі сустрэчы атрымалі разгорнутыя, цікавыя і нават дасціпныя адказы.
У канцы цікавага дыялога рэктар універсітэта Ганна Мікалаеўна Сендзер цёпла падзякавала Аляксандру Сцяпанавічу за сустрэчу і падарыла ад імя ўсяго ўніверсітэта сімвалічны сувенір – цудоўную карціну з выявай старога Брэста XVII стагоддзя, напісаную студэнтамі-мастакамі псіхолага-педагагічнага факультэта.
Прэс-служба ўніверсітэта