Будучыя юрысты пазнаёміліся з экспертамі

23 сакавіка 2015 года лабараторныя заняткі па крыміналістыцы па тэме «Крыміналістычная экспертыза» са студэнтамі 4 курса юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна былі праведзены на базе Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Студэнты вывучылі працу некалькіх аддзелаў: крыміналістычных экспертыз, крыміналістычных улікаў, тэхнічных экспертыз, фізіка-хімічных экспертыз.

Будучыя спецыялісты пазнаёміліся з адным з накірункаў, па якім можа працаваць выпускнік юрыдычнага факультэта, а некаторыя, магчыма, убачылі на месцы эксперта сябе ў недалёкай будучыні. Студэнты адзначылі, што раней і не падазравалі, наколькі складанай з’яўляецца праца эксперта і якая адказнасць на яго ўскладаецца. Паколькі кожнае заключэнне, выдадзенае экспертам, можа паўплываць на лёс чалавека.

А.В. Раманюк,
выкладчык кафедры крымінальна-прававых дысцыплін

Падзяліцца: