Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю прафсаюзам грамадскага кантролю па ахове працы

Пастановай прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі №4/127 ад 24 сакавіка 2015 года «Аб выніках рэспубліканскага галіновага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю прафсаюзам грамадскага кантролю па ахове працы ў 2014 годзе» заслужаным пераможцам з узнагароджаннем Дыпломам і каштоўным прызам цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза прызнаны прафсаюзны камітэт работнікаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» (старшыня Ларыса Барысаўна Чэлышава).

Віншуем!

Інфармацыйна-арганізацыйная камісія прафкама

Падзяліцца: