-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Націск» – віцэ-чэмпіён
У межах прафарыентацыйнай працы кафедры спартыўных дысцыплін на базе СШ №1 26 сакавіка адбыўся фінальны матч па міні-футболе University Futsal Open League-2014/15 паміж камандамі «Націск» (Факультэт фізічнага выхавання БрДУ) і Будаўнічага факультэта (БрДТУ).
Гэтыя спаборніцтвы праводзяцца другі раз у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па стварэнні студэнцкіх ліг па гульнявых відах спорту. Турнір у нашым горадзе праходзіў пры садзейнічанні Аддзела спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (заг. аддзела – Я.М. Праліска), Федэрацыі футбола Брэсцкай вобласці (старшыня – Я.С. Трацюк) і аматарскага клуба па міні-футболе «Аматар» (старшыня – У.П. Люкевіч). У спаборніцтвах гэтага сезона дзякуючы ўзаемадзеянню кафедраў спартыўных дысцыплін БрДУ (загадчык кафедры – дацэнт К.І. Белы) і фізічнай культуры БрДТУ (загадчык кафедры –дацэнт Н.І. Казлова) прынялі ўдзел восем каманд: факультэта фізічнага выхавання, а таксама гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў нашага ўніверсітэта, якія спаборнічалі з дружынамі будаўнічага (два калектывы), эканамічнага факультэтаў і факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ. Гульні ў групах пачаліся яшчэ ў лістападзе мінулага года і скончыліся фінальным матчам у сакавіку гэтага года.
Заключны паядынак сабраў вялікую колькасць прыхільнікаў як адной, так і другой каманды, якія разам са школьнікамі эмацыйна перажывалі за перапетыямі сустрэчы.
«Націск» (Факультэт фізічнага выхавання БрДУ) – Будаўнічы факультэт (БрДТУ) – 2:3 (1:1). Галы: Дзмітрый Капылоў (1), Станіслаў Куліна (34) – Рагім Губадаў (5, 27, 40).
«Націск»: Дзмітрый Капылоў, Віталь Іванюк (капітан каманды), Аляксей Пышынскі, Станіслаў Куліна, Павел Бондар (варатар), Вадзім Чапялевіч, Ігар Пісарэвіч.
Трэцімі прызёрамі сталі каманды Сацыяльна-педагагічнага факультэта БрДУ і Эканамічнага факультэта БрДТУ. Сярэбраныя медалі фіналістам, а таксама чэмпіёнскі кубак і залатыя медалі пераможцам былі атрыманы з рук старшыні Арганізацыйнага камітэта спаборніцтваў дацэнта У.П. Люкевіча, вядучага спецыяліста Аддзела спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта М.І. Шайко, а таксама дзвюх чароўных студэнтак геаграфічнага факультэта Веранікі Боўбель і Аліны Лапачук. Лепшым бамбардзірам турніру стаў Рагім Губадаў, які забіў 22 мячы і атрымаў прыз ад дэпутата Брэсцкага гарадскога савета Г.І. Іванчына, а MVP спаборніцтваў прызнаны Мікіта Самасюк (Сацыяльна-педагагічны факультэт).
Як ацэньваўся мінулы фінал з трыбун? Вучаніца 10 класа Дзіана Палулех: «Я балела за спартфак. На жаль, каманда прайграла. Тым не менш я збіраюся разам з маімі сяброўкамі паступаць менавіта ў БрДУ. Або на сацыяльна-педагагічны факультэт, або на геаграфічны».
Сваё меркаванне аб мінулых спаборніцтвах выказалі асобы, якія маюць дачыненне да іх арганізацыі і правядзення:
Н.А. Леанюк, дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта: «Я вельмі рада, што нашы студэнты заваявалі прызавое месца. Спартыўная складовая у жыцці маладых людзей займае вельмі важнае месца. Закладваецца трывалы падмурак у арыентацыях на здаровы лад жыцця».
К.І. Белы, заг. кафедры спартыўных дысцыплін: «У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі дзейнасці кафедры ў арганізацыі працы са спартыўнымі камандамі па гульнявых відах спорту робіцца максімальна магчымае па актывізацыі падобнага роду мерапрыемстваў. На жаль, з-за недастатковага фінансавання нашы студэнты ўсё радзей удзельнічаюць у афіцыйных спаборніцтвах, і, як вынік, тая ж міні-футбольная каманда паслядоўна «вылецела» са структуры абласных і гарадскіх спаборніцтваў, страціла месцы ў такіх прэстыжных рэгіянальных турнірах, як Elite League і Premiere League. Універсітэцкая міні-футбольная ліга ў нейкай меры кампенсуе недахоп гульнявой практыкі».
Чэмпіянат сезона 2014/15 года завершаны. Ён прынёс мноства неперадавальных пазітыўных эмоцый. Удзельнікі турніру да восені застаюцца ў чаканні наступнага старту.
Міхаіл Кепцюха,
студэнт IV курса факультэта фізічнага выхавання
Фота: Вераніка Боўбель, Аліна Лапачук