«Студэнцкая вясна-2015» пачалася з танцавальнага флэш-мобу

Да нас прыйшла вясна, не толькі каляндарная, але і студэнцкая. 26 сакавіка на пляцоўцы перад уваходам у галоўны корпус універсітэта прайшоў танцавальны флэш-моб «Вясна ідзе! Вясне дарогу!»адкрыццё штогадовага фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна – 2015».

Нездарма фестываль пачаўся ў яркім і маляўнічым стылі стыляг 50-ых, бо гэты вобраз напоўнены духам свабоды, раскаванасці і дзёрзкасці. Менавіта такімі якасцямі валодае моладзь усіх часоў і пакаленняў. Запальным танцам прахожых і гледачоў парадавалі студэнты розных курсаў і факультэтаў. Флэш-моб стаў яркай падзеяй і зарадзіў усіх станоўчай энергетыкай – спадзяёмся, на ўсю вясну.

«Студэнцкая вясна – 2015» у гэтым годзе праходзіць пад дэвізам «Падзеі мінулага стагоддзя праз памяць пакаленняў пранясём!»

У гэты знамянальны год, год 70-годдзя Вялікай Перамогі і юбілею нашага ўніверсітэта, удзельнікі флэш-мобу, узяўшыся за рукі, зрабілі кампазіцыю ў форме гэтай круглай даты.

Ну што ж, зараз з упэўненасцю мы можам сказаць: «Вясна ідзе! Вясне дарогу!»

Студклуб

Падзяліцца: