Універсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

Завяршыўся ўніверсітэцкі конкурс на лепшую апрабаваную метадычную распрацоўку праекта, мерапрыемствы грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Публічная абарона-прэзентацыя творчых прац фіналістаў адбылася 25 сакавіка 2015 года. Журы падвяло вынікі конкурсу, вызначыўшы лепшыя метадычныя распрацоўкі. Па выніках конкурсу лепшай прызнана праца «Народнае свята беларускіх рамёстваў і спецыяльнасцяў: ад пакалення да пакалення» (аўтар Кавалевіч Марыя Сцяпанаўна).

Яшчэ 4 працам журы прысвоіла наступныя намінацыі:

  • «Захаванне нацыянальных культурных традыцый» – музычна-тэатралізаванае свята «Беларускія вячоркі. Выкуп нявесты» (аўтар – Галімава Наталля Пятроўна);
  • «Інтэрактыўная народная педагогіка» – майстар-клас «Ходзіць Бай» (аўтар – Крусь Вольга Паўлаўна);
  • «Захаванне і падтрыманне нацыянальнай адметнасці беларусаў» – літаратурна-музычная гасцёўня «Мая зямля, мая краіна завецца светла – Беларусь» (аўтары – Канцавая Галіна Міхайлаўна, Еўтуховіч Юлія Ігараўна);
  • «Захаванне і аднаўленне фальклорнай спадчыны Беларусі» – фальклорнае свята «Калядкі на філфаку» (аўтары – Швед Іна Анатольеўна, Шчэрба Святлана Мікалаеўна).

Па выніках конкурсу аўтары лепшых метадычных распрацовак узнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і каштоўнымі падарункамі, прадстаўленымі кіраўніцтвам універсітэта і прафкамам работнікаў.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцы і намінантаў адбылося на пасяджэнні Рады ўніверсітэта 27 сакавіка 2015 года.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: