-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Упершыню ва ўніверсітэце: кірмаш вакансій
26 сакавіка 2015 года ва ўніверсітэце ўпершыню прайшоў кірмаш вакансій выпускнікоў, уключаных у банк дадзеных адоранай моладзі і ў перспектыўны кадравы рэзерв. На гэтае мерапрыемства былі запрошаны дэканы факультэтаў, асобы, уключаныя у банк дадзеных адоранай моладзі і ў перспектыўны кадравы рэзерв; прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму адміністрацый Маскоўскага і Ленінскага раёнаў г. Брэста, пракуратуры г. Брэста, ТАА «ЭПАМ Сістэмз», адвакацкага бюро «Тарасюк, Ігнацюк».
Пры адкрыцці кірмашу прарэктар па навуковай працы і эканоміцы Аляксандр Яўгенавіч Будзько ў сваім прывітанні адзначыў, што мэта мерапрыемства – дапамагчы студэнтам у пошуку першага працоўнага месца, устанаўленні кантактаў і трывалых сувязяў з патэнцыяльнымі работадаўцамі, і выказаў прапанову аб штогадовым правядзенні гэтага мерапрыемства.
На кірмашы выпускнікі 2015 года, уключаныя ў банк дадзеных адоранай моладзі і ў перспектыўны кадравы рэзерв, прапанавалі прэзентацыі сваіх дасягненняў, магчымасцей і талентаў.
Нягледзячы на навізну мерапрыемства, у студэнтаў атрымалася на высокім узроўні раскрыць свае таленты перад патэнцыяльнымі работадаўцамі, паказаць сябе актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, што праводзяцца не толькі ва ўніверсітэце, але і за яго межамі. Нашы актывісты ўдзельнічаюць у валанцёрскай, навукова-даследчай дзейнасці, валодаюць творчымі здольнасцямі і талентамі.
Пры завяршэнні выступленняў студэнты дзяліліся сваімі планамі на будучыню. Ва ўсіх гэта, у першую чаргу, працаўладкаванне па спецыяльнасці. Многія таксама плануюць займацца навуковай дзейнасцю: паступаць у магістратуру, аспірантуру.
Можна з упэўненасцю сказаць, што мерапрыемства адбылося. Будзем чакаць у адказ прапаноў ад работадаўцаў!