Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую кухню ў інтэрнатах універсітэта

Ініцыяваны прафсаюзным камітэтам студэнтаў агляд-конкурс на лепшую кухню ў інтэрнатах універсітэта праводзіўся ў першай палове сакавіка. Жыллёва-бытавой камісіяй прафкама студэнтаў (старшыня Таццяна Паўлюкавец) ацэньваўся санітарны і эстэтычны стан памяшканняў, якасць і своечасовасць дзяжурстваў, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі ў побыце. Надавалася ўвага і іншым крытэрыям.

Па выніках агляду-конкурсу ў кожным з 5 інтэрнатаў універсітэта была вызначана лепшая кухня:

  •  інтэрнат № 1 - 3 паверх, правае крыло (стараста Вольга Хілько, факультэт замежных моў);
  •  інтэрнат № 2 - 1 паверх, левае крыло (стараста Наталля Зішчык, геаграфічны факультэт);
  •  інтэрнат № 3 - 4 паверх, правае крыло (стараста Эвеліна Шылоўская, псіхолага-педагагічны факультэт);
  •  інтэрнат № 4/1 - блок 530 (стараста Надзея Лобец, сацыяльна-педагагічны факультэт);
  •  інтэрнат № 4/2 - блок 920 (стараста Вольга Берднік, псіхолага-педагагічны факультэт).

Усе пераможцы атрымалі памятныя падарункі, падрыхтаваныя першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: