-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Камунiкатыўная прастора i iнфармацыйнае поле ў мове i маўленчай дзейнасцi
16 красавіка 2015 года на псіхолага-педагагічным факультэце прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Камунікатыўная прастора і інфармацыйнае поле ў мове і маўленчай дзейнасці», арганізаваная кафедрай беларускай і рускай моў з методыкай выкладання. Каля 80 даследчыкаў (навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў) з розных куткоў Беларусі даслалі свае даклады і паведамленні.
У праграме канферэнцыі – пленарнае пасяджэнне, пасяджэнне круглага стала «Камунікатыўная прастора ў мове і маўленчай дзейнасці: праблемы лінгвістычнага апісання» і праца шасці секцый.
На пленарным пасяджэнні выступілі прафесар кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання БрДУ імя А.С. Пушкіна доктар філалагічных навук В.I. Сянкевіч («Поле культуры и речевая деятельность»), дацэнт кафедры замежных моў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат філалагічных навук С.А. Руткевіч («”Малышевизмы”: предостережение об опасности речеведческой недостаточности в образовании»), дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання, кандыдат філалагічных навук С.С. Кацэвіч («Лингвистическое образование в современном коммуникационном пространстве»), дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава кандыдат філалагічных навук Т.П. Слесарава («Компоненты невербальной коммуникации как одно из средств создания образов в художественном произведении (на примере рассказа А.П. Чехова ”Хористка”»), магістрант БДПУ імя М. Танка настаўніца рускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 38 г. Мінска» Н.М. Жукавец («Методика использования интерактивных упражнений на уроках русского языка»).
Даклады і паведамленні як на пленарным, так і на секцыйных пасяджэннях насілі інтэгратыўны характар, адрозніваліся навуковай навізной і практычнай значнасцю, суправаджаліся ажыўленай дыскусіяй, што сведчыць пра перспектыўнасць і актуальнасць праведзеных даследаванняў. На думку ўдзельнікаў канферэнцыі, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна створаны цудоўныя ўмовы для абмеркавання надзённых праблем і абмену вопытам: грунтоўныя даклады, актыўная аўдыторыя, цікавыя пытанні і жывая дыскусія.
У хуткім часе будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
Кафедра беларускай і рускай моў з методыкай выкладання