-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Бэз Перамогі
23 красавіка 2015 года каля ўвахода ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшоў чарговы этап Міжнароднага праекта «Бэз Перамогі». Мэта гэтага сацыяльна-грамадзянскага патрыятычнага праекта, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, – стварэнне ў кожным з 13 гарадоў-герояў алей з бэзу. Назвы яго сартоў прысвечаны падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны: «Вялікая Перамога», «Абаронцам Брэста», «Маршал Жукаў» і інш. Рэалізуюць яго найбуйнейшыя навуковыя ўстановы Беларусі і Расіі: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (Мінск), Галоўны батанічны сад імя Цыцына (Масква), Валгаградскі рэгіянальны батанічны сад, а таксама Цэнтр экалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта актыўна ўключыліся ў праект. Год таму ў гадавальнік Цэнтра экалогіі, які ўваходзіць у Савет батанічных садоў Беларусі, Расіі і Казахстана, былі дастаўлены саджанцы бэзу, атрыманыя метадам мікракланальнага размнажэння. Менавіта гэтыя расліны высадзілі ўдзельнікі акцыі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, студэнты-валанцёры атрада «Совы» біялагічнага факультэта БрДУ, школьнікі г. Брэста. Высакародная акцыя паспрыяла цесным зносінам нашых сучаснікаў з жывымі легендамі прагрымеўшай вайны.
Цэнтр экалогіі