-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Адбыўся фінал абласнога конкурсу «IT-мяжа-2015»
18 красавіка 2015 года адбыўся фінал абласнога конкурсу «IT-мяжа», арганізаванага фізіка-матэматычным факультэтам БрДУ імя А.С. Пушкіна сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.
Конкурс праводзіўся па наступных напрамках:
- праграмаванне і матэматычнае мадэляванне;
- web-праектаванне і дызайн;
- распрацоўка прыкладанняў для мабільных устройстваў;
- выкарыстанне праграмнага забеспячэння і адміністраванне.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцы 1-2 курса ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці. У першым туры (завочным) прынялі ўдзел 29 юных праграмістаў з Ляхавічаў, Пінска, Камянца, Пружанаў, Бярозы, Баранавічаў, Брэста, Лунінца, Століна. У фінал выйшлі 12 лепшых і найбольш цікавых работ.
Прывітальнае слова ўдзельнікам сказаў дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Алег Адольфавіч Катлоўскі.
У журы конкурсу ўвайшлі праграмісты кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій: дырэктар Брэсцкага філіяла ЭПАМ Сістэмз Тузік Сяргей Алфрэдавіч, кіраўнік па развіцці персаналу Оргіш Аляксандр Мікалаевіч; інжынеры-праграмісты ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ Андрэй Уладзіміравіч Лефінец і Эдуард Уладзіміравіч Маслакоў, спецыяліст па працы з персаналам ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ Пацяпня Юлія Мікалаеўна.
У пачатку мерапрыемства свае распрацоўкі ў галіне інфармацыйных тэхналогій паказалі студэнты і магістранты БрДУ У.І. Басін, А.А. Гуносаў, А.А. Цанда, пасля чаго свае праекты прадставілі ўдзельнікі конкурсу.
Вынікі конкурсу:
-
Дыплом I ступені
- Ёрш Максім Уладзіміравіч, Міскевіч Павел Леанідавіч, (кіраўнік Васянкова Г.В.), «Віртуальны тур па школе», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Баранавічы», 8 клас,
- Лявенка Уладзімір Яўгенавіч, (кіраўнік Лаўрыновіч А.С.), «Інфармацыйная інтэрактыўная мадэль Сонечнай сістэмы Solarus», ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы», 11 клас.
-
Дыплом II ступені
- Воўк Дзмітрый Іванавіч, (кіраўнік Чамерысюк В.Л.), «Аўдыяплэер Sayger», ДУА «Пескаўская сярэдняя школа», Бярозаўскі раён, 11 клас,
- Канавалаў Сяргей Юр’евіч, (кіраўнік Савасцьянава А.Я.), «Камунікацыйная сеткавая праграма для перадачы інфармацыі DesctopNotify», ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Брэста», 10 клас.
-
Дыплом III ступені
- Карповіч Аляксандра Фёдараўна, Вандзіч Вікторыя Аляксандраўна, (кіраўнік Дульская Н.А.), «Сайт “Мая Століншчына”», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 8 клас.
- Кандрацюк Глеб Ігаравіч, (кіраўнік Засім А.А.), «Хуткасць чытання. Стварэнне праграмы па павелічэнні хуткасці чытання», ДУА «Гімназія № 1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска», 11 клас.
Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, а таксама прызы ад спонсараў – кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій Брэсцкага філіяла ЭПАМ Сістэмз і ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ.