-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы права і эканомікі»
24 красавіка 2015 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы права і эканомікі». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедры крымінальна-прававых дысцыплін і кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі.
На пленарным пасяджэнні прагучалі цікавыя даклады загадчыка кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі Сілюк Т.С., магістрантаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна, а таксама нашых гасцей з іншых ВНУ рэспублікі – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Праца была арганізавана па 11 секцыях, на якіх абмяркоўваліся як практычныя, так і навуковыя праблемы крымінальнага права, крыміналогіі, крымінальнага працэсу, крыміналістыкі, прававога забеспячэння функцыянавання рынкавай эканомікі, эканамічнага росту і эфектыўнасці рынкавых інстытутаў, інавацыйнай і інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемстваў, інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у міжнародныя эканамічныя аб’яднанні і трансгранічнае супрацоўніцтва, глабальных лагістычных сістэм, прадпрымальніцтва як фактару рэгіянальнага развіцця, а таксама метадалогія і этыка ў тэорыі і практыцы прымянення спецыялістам (на прыкладзе юрыста і менеджара-эканаміста).
Усяго на канферэнцыі было пададзена больш за 210 дакладаў, у тым ліку даклады выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў з 10 ВНУ Рэспублікі Беларусь, 2 ВНУ Расійскай Федэрацыі і 1 ВНУ Украіны. З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца тут.
Кафедра крымінальна-прававых дысцыплін