-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сустрэчы са школьнікамі Жабінкі
4 мая 2015 г. адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў гістарычнага факультэта з вучнямі старэйшых класаў сярэдніх школ (№ 1, 2, 3) і ліцэя г. Жабінка Брэсцкай вобласці, у рамках якіх былі праведзены асветніцкія і прафарыентацыйныя мерапрыемствы. Арганізацыйную падтрымку аказала Жабінкаўскае дабрачынне Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і аддзел адукацыі, спорту і турызму Жабінкаўскага райвыканкама.
Падчас падрыхтаванай прэзентацыі «Знаёмімся з Брэсцкім універсітэтам» доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Вабішчэвіч азнаёміў школьнікаў з гісторыяй, сучасным станам універсітэта і гістарычнага факультэта, спецыяльнасцямі і магчымасцямі для вучобы. Таксама для школьнікаў было праведзена асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 1000-годдзю з дня праведнай смерці Святога князя Уладзіміра. Кафедра гісторыі славянскіх народаў ужо праводзіла сумесна з Брэсцкай епархіяй мерапрыемства па такой тэме – рэгіянальны навукова-багаслоўскі семінар (гл. Навіны ўніверсітэта ад 01.12.2014) Асаблівую цікавасць вучні праявілі да прэзентацыйнага даклада «Князь Уладзімір: асоба, роля ў прыняцці хрысціянства на Русі» кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі славянскіх народаў А.М. Свірыда. Пытанні хрысціянскай этыкі былі закрануты ў выступленні доктара гістарычных навук, прафесара А.А. Гарбацкага.
Настаяцель Свята-Пакроўскага храма г. Жабінка, іерэй Сергій Петрусевіч і свяшчэннік Андрэй Петрусевіч падкрэслілі значнасць такіх сустрэч з навучэнскай моладдзю для яе маральнага выхавання, неабходнасць іх правядзення ў бліжэйшай перспектыве. Такія мерапрыемствы напаўняюць рэальным зместам Праграму супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015 – 2020 гады.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў