Падары жыццё – стань донарам!

Даць іншым здаровую кроў могуць толькі тыя людзі,
якія надаюць належную ўвагу свайму здароўю
і не маюць залежнасцей!

28 мая 2015 года ва ўніверсітэце прайшоў трэці ў гэтым навучальным годзе Дзень донара, у якім прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Часовы пункт забору крыві быў устаноўлены з 08.00 да 13.00 у спартыўным комплексе ўніверсітэта (пункт аховы здароўя № 2).

Згодна з патрабаваннямі Дзяржаўнай установы «Брэсцкая абласная станцыя пералівання крыві», донарам мог стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, а таксама замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства, якая пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, асобы, зарэгістраваныя не менш за 6 месяцаў у Брэсце, Жабінцы, Маларыце, Камянцы і гэтых раёнах.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і аддзел арганізацыі аховы здароўя дзякуюць усім работнікам і студэнтам (усяго – 23 чалавекі), якія не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у добраахвотніцкай акцыі: здалі сваю кроў у імя выратавання жыццяў. Асобная падзяка студэнтам-валанцёрам сацыяльна-педагагічнага факультэта Іне Царковіч і Ганне Кавалевіч за суправаджэнне гэтага дабравольніцкага мерапрыемства.

Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічаць, што дзяліцца крывёю карысна. Донары жывуць даўжэй і менш хварэюць, у тым ліку анкалагічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Донарства папярэджвае парушэнні стрававання, атэрасклероз, захворванні печані, падстраўнікавай залозы. Рэгулярная здача крыві (але не больш за 4 разы ў год) спрыяе падаўжэнню маладосці, так як стымулюе кроватварэнне і самаабнаўленне арганізма.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
педагог
сацыяльны Наталля Анатольеўна Вайтуховіч,
аддзел арганізацыі аховы здароўя

Падзяліцца: