-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Акцыя-шэсце «Хочам дыхаць паветрам без нікаціну!»
У рамках Сусветнага дня адмовы ад тытуню 29 мая 2015 года ва ўніверсітэце прайшла акцыя-шэсце «Хочам дыхаць паветрам без нікаціну!», арганізатарамі якой выступілі педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Наталля Анатольеўна Вайтуховіч, педагог-арганізатар Галіна Сяргееўна Карабчук і педагог-псіхолаг Наталля Сяргееўна Ануфрыкава. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі члены валанцёрскага атрада «Элпіс», а таксама студэнты псіхолага-педагагічнага, біялагічнага, фізіка-матэматычнага, сацыяльна-педагагічнага, геаграфічнага, юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў. Мэтай гэтага мерапрыемства стала прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы шкоды, якая наносіцца цягай да курэння, і папулярызацыя здаровага ладу жыцця.
Акцыя-шэсце па вуліцы Пушкінская і на тэрыторыі ўніверсітэта прайшла пад лозунгамі «Мы не курым – далучайся!», «Берасцейцы, абаронім наш горад ад тытунёвага дыму!», якія былі напісаны на плакатах студэнтамі-валанцёрамі.
У фае вучэбнага корпуса №1 арганізатары заклікалі ўсіх зрабіць першыя крокі насустрач здароўю: трансліраваліся відэаролікі па прафілактыцы курэння «Уся праўда пра тытунь!»; уручаліся інфармацыйныя календары, распрацаваныя аддзелам выхаваўчай працы; абвяшчаліся лозунгі, якія заклікаюць курцоў адмовіцца ад шкоднай звычкі.
Паводле статыстыкі, кінуць курыць з першай спробы атрымліваецца менш чым у 20% курцоў. Дактары прызнаюць залежнасць ад тытуню адной з самых распаўсюджаных эпідэмій за ўсю гісторыю чалавецтва – нікацінаманіяй. Яна стаіць у адным радзе з алкагалізмам і наркаманіяй. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, тытунь з’яўляецца другой па значнасці і галоўнай папераджальнай прычынай смерці ў свеце.
З-за яго штогод памірае каля пяці мільёнаў чалавек. Тытунь павялічвае рызыку развіцця цяжкіх рэспіраторных і сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Дактары напрамую звязваюць развіццё хранічнага бранхіту і хранічных захворванняў лёгкіх з курэннем. Больш за 60% людзей, што не кураць, мінімум гадзіну ў тыдзень вымушаны дыхаць паветрам, атручаным тытунёвым дымам, становячыся пры гэтым пасіўнымі курцамі.
Мы ўсіх заклікаем задумацца: курыць або не курыць?!
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
педагог сацыяльны Наталля Анатольеўна Вайтуховіч